Зборныя могілкі былых салдат Вермахта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зборныя могілкі былых салдат Вермахта — гэта спецыяльныя могілкі на тэрыторыі былога СССР, дзе перапахаваны вайскоўцы Вермахта і армій краін саюзніц гітлераўскай Германіі (Венгрыі, Італіі, Славакіі, Румыніі, Фінляндыі). Спачатку ідзе эксгумацыя і ідэнтыфікацыя астанкаў, потым іх размяшчаюць у мініяцюрныя труны з ідэнтыфікацыйнымі дадзенымі і труны з астанкамі размяшчэюць у зборных (аналаг брацкіх) магілах на новым месцы, адкуль сваякі могуць вывезці труну пры жаданні за мяжу.

Арганізацыяй перапахаванняў былых салдат Вермахта ў Расіі і Беларусі займаецца грамадская арганізацыя з ФРГ «Народны саюз Германіі па дагляду за воінскімі пахаваннямі», на чале з В. Брастам, які адказвае за дзейнасць арганізацыі ў Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі[1].

У Беларусі пошуковая дзейнасць «Народнага саюза» дазволена з 2002 г. З 1 кастрычніка 2012 г. зборныя могілкі арганізаваны ў г. Бяроза (Брэсцкая вобл.), а пазней і п. Шчаткава (Магілёўская вобласць). У Шчаткава пахавана больш за 920 салдат Вермахта[2]. На могілках у Бярозе плануецца пахаваць прыкладна 50 тыс. нямецкіх салдат у зборных магілах[3].

«Народны саюз» дапамагае знаходзіць і перазахоўваць таксама і астанкі савецкіх салдат[4].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]