Збігнеў Ніканюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збігнеў Ніканюк
польск.: Zbigniew Nikoniuk
Адукацыя
Дзейнасць вікарый, духоўнік, прэсвітар
Нараджэнне 1964

Збігнеў Ніканюк (польск.: Zbigniew Nikoniuk; нар. 1964, в. Вароблін, гміна Янаў Падляскі, Бельскі павет, Люблінскае ваяводства, Польшча) — каталіцкі святар, бірытуаліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з сям’і, якая мае даўнія ўніяцкія традыцыі.

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Седльцах. Пасвечаны на святара ў 1997. Быў вікарыем у рымска-каталіцкіх парафіях Седлецкай дыяцэзіі: у Леапольдаве, Гушлеве, Ласіцах, Ламазах.

1 верасня 2007 дэкрэтам Седлецкага рымска-каталіцкага ардынарыя Збігнева Кернікоўскага прызначаны парахам адзінае ў Польшчы каталіцкай парафіі візантыйскага абраду святога мучаніка Мікіты ў Кастамлотах і апекуном Санктуарыя Падляскіх мучанікаў у Кастамлотах з правам адпраўлення святое літургіі ў візантыйскім, а таксама лацінскім абрадах.

З 2008 а. Збігнеў Ніканюк арганізуе штогадовыя Пілігрымкі еднасці католікаў з уніяцкага Санктуарыя Падляскіх мучанікаў у Кастамлотах у рымска-каталіцкі Санктуарый уніятаў у Пратуліне, у якіх бяруць удзел святары і шматлікія паломнікі як візантыйскага, так і лацінскага абрадаў з розных мясцін Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі іншых краін. [1]

Збігнеў Ніканюк з'яўляецца аўтарам кнігі «Kostomłoty droga ku jedności»[2], прысвечанай гісторыі Брэсцкай царкоўнай уніі і гісторыі каталіцкай парафіі візантыйска-слаянскага абраду ў Кастамлотах.

Зноскі