Зволе
| Горад | |||||
| Зволе | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Zwolle | |||||
|
|||||
| 52°30′ пн. ш. 6°05′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Правінцыя | Аверэйсел | ||||
| Бургамістр | Генк Ян Меіер[1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 119,28[2] км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 4 м | ||||
| Водныя аб’екты | Эйсел[d], Thorbeckegracht[d] і Zwarte Water[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 113 000 чалавек (2006) | ||||
| Шчыльнасць | 947 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +31 38 | ||||
| Паштовыя індэксы | 8000-8049 | ||||
| Іншае | |||||
| Транспартныя артэрыі | A28, A50, N35 | ||||
|
|
|||||
| zwolle.nl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Зволе (нідэрл.: Zwolle) — горад і муніцыпалітэт у Нідэрландах, сталіца правінцыі Аверэйсел. У мінулым — ганзейскі горад. Ляжыць на рэках Звартэ Ватэр і Эйсел. Па стане на 1 чэрвеня 2005 года насельніцтва складала 112 460 жыхароў. Плошча муніцыпалітэта — 119,28 км². Па стане на 1 студзеня 2003 года ў Зволе было 4336 розных прадпрыемстваў і фірмаў, сумарны лік працоўных месцаў складаў 75 049.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад паўстаў на высокім месцы пасярод багністай мясцовасці. Такія месцы назваліся «soule»; гэтае слова стала назвай селішча і пазней трансфармавалася ў цяперашнюю форму. Першае пісьмовае згадванне селішча адносіцца да 1040 г. У 1230 годзе селішча атрымала гарадскія правы. У XV ст., падчас свайго росквіту, горад уступіў у Ганзу. З помнікаў даўніны найболей вядомыя вежа «перачніца» (нідэрл.: Peperbus), якая атрымала такую назву з-за сваёй формы, і гарадскія вароты Sassenpoort, а таксама рэшткі гарадской сцяны, царква Св. Міхаіла і шматлікія старадаўнія хаты.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Зволе — вузел аўтамабільных і чыгуначных дарог. Тут размешчаны другі па велічыні ў краіне (пасля Утрэхта) чыгуначны вузел. З усіх відаў гарадскога транспарту прадстаўленыя толькі аўтобус і таксі.