Адміністрацыйны падзел Нідэрландаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Правінцыі Нідэрландаў)
Перайсці да: рух, знайсці

Нідэрланды дзеляцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях), правінцыі дзеляцца на гарадскія і сельскія абшчыны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, абіраныя на чатыры года. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары абшчын абіраюць на чатыры года Савет. Яго выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дараднікаў, узначаленая бургамістрам, які прызначаецца каралевай.

Адміністрацыйны падзел
Правінцыі Плошча сушы,

тыс. км²

Насельніцтва,

тыс. чал.

Сталіца
Гелдэрланд

(Gelderland)

5,015 1533,7(1970)

1978,688(2007)

Арнем

(Arnhem)

Гронінген

(Groningen)

2,347 522,4(1970)

573,923(2007)

Гронінген

(Groningen)

Дрэнтэ

(Drenthe)

2,655 372,6(1970)

485,986(2007)

Асэн

(Assen)

Зеландыя

(Zeeland)

1,796 310,3(1970)

380,548(2007)

Мідэлбург

(Middelburg)

Лімбург

(Limburg)

2,169 1012,4(1970)

1127,637(2007)

Маастрыхт

(Maastricht)

Аверэйсел

(Overijssel)

3,340 932,9(1970)

1116,402(2007)

Зволе

(Zwolle)

Паўночны Брабант

(Noord-Brabant)

4,949 1819,5(1970)

2418,698(2007)

Хертагенбас

('s-Hertogenbosch)

Паўночная Галандыя

(Noord-Holland)

2,667 2260,0(1970)

2613,992(2007)

Харлем

(Haarlem)

Утрэхт

(Utrecht)

1,359 816,4(1970)

1190,721(2007)

Утрэхт

(Utrecht)

Флеваланд

(Flevoland)

1,412 374,394(2007) Лелістад

(Lelystad)

Фрысландыя

(Friesland)

3,357 526,7(1970)

642,169(2007)

Леўвардэн

(Leeuwarden)

Паўднёвая Галандыя

(Zuid-Holland)

2,871 2991,7(1970)

3 453 756(2007)

Гаага

(Den Haag,
's-Gravenhage)

Заўвага: Дадзеныя аб насельніцтве на 1970 год узятыя з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 года — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў [1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ProvincesOfTheNetherlands.gif

Цяперашнія правінцыі паўсталі на аснове былых — часта аднайменных графстваў і герцагстваў. У XVI стагоддзі ўтварылася нідэрландская Рэспубліка сямі аб'яднаных правінцый.

У эпоху Батаўскай рэспублікі (1795—1806) правінцыі былі ператвораныя ў дэпартаменты па французскім рэвалюцыйным узоры. У 1813 г., пасля паражэння Францыі, было адноўлены падзел Нідэрландаў на правінцыі.

Правінцыя Флеваланд — самая новая ў краіне, яна была створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях, дзе раней было мора.