Звычайны дроб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Звыча́йны дробдроб, прадстаўлены ў выглядзе , дзе a – лічнік; b – назоўнік дробу.

Непасрэдна з вызначэння рацыянальнага ліка вынікае, што любы рацыянальны лік можна прадставіць звычайным дробам.

Звычайны дроб называюць правільным, калі яго лічнік меншы за назоўнік. Калі ж лічнік роўны або большы за назоўнік, дроб называюць няправільным. Няправільны дроб можна прадставіць цэлым або змешаным лікам. Напрыклад,

З вызначэння дробу і ўласцівасцяў аперацый памнажэння і дзялення вынікае, што

Гэта значыць, што калі лічнік і назоўнік звычайнага дробу маюць агульны дзельнік, то іх можна скараціць на гэты дзельнік, гэта значыць падзяліць на яго і лічнік, і назоўнік, каб атрымаць менш грувасткі запіс дробу. Напрыклад: