Здудзічы (селішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Здудзічы  — селішча каля вёскі Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік займае роўны ўчастак 7-9-метровай першай надпоймавай тэрасы правага берага Бярэзіны. Каля падножжа цячэ безыменны ручай. Паселішча, памеры якога перавышаюць 135×65 м, асноўнай сваёй часткай уваходзяць у межы дачнага ўчастка і ўзворваюцца.

Сляды паселішча сярэднявечнага часу фіксуюцца на паўночнай ускраіне в. Здудзічы. Паселішча займае роўны ўчастак. Зроблены шурф шырынёй 1 м. З запаўнення шурфа сабрана 17 дробных фрагментаў раннекругавой і кружальнай керамікі. Па характары выгатавання цеста некаторыя ўзоры раннекругавых сценак вельмі архаічныя. Такая кераміка можа быць датавана ІХ—Х стагоддзямі. Аналіз керамікі дае магчымасць датаваць помнік ІХ—ХІІІ стагоддзямі н.э.

Паселішча выяўлена ў 1997 годзе атрадам аддзела археалогіі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам А. І. Штыменка. Раскопкі не праводзіліся[1].

Зноскі

  1. Селішча в. Здудзічы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 12 ліпеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]