Здудзічы
Вёска
Здудзічы
|
Зду́дзічы[1] (трансліт.: Zdudzičy, руск.: Здудичи) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Знаходзіцца ля ўпадзення ракі Алы ў раку Бярэзіну.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас уваходжання зямель Расійскай імперыі ён адносіўся 2 паліцэйскай акругі Парыцкай воласці Бабруйскага павета і да Астроўчыцкага прыходу праваслаўнай царквы, на адлегласці 63 вёрст ад Бабруйска. У 1895 годзе ў вёсцы налічвалася 60 двароў (згодна з данымі Аляксандра Ельскага). Жыхары займаліся земляробствам, рыбнай лоўляй і плытагонствам[2].
У 1993 годзе пры зборы краязнаўчых звестак для кнігі «Памяць» Светлагорскага раёна была выяўлена група культавых помнікаў у Здудзічах: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акругленая, падобны на Тураўскія крыжы XII стагоддзя.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 222 чал.
- 2016 год — 144 чал.
Ураджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Кісель — беларускі журналіст і дыпламат.
- Сцяпан Сухарэнка — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ SgKP 1895, s. 545.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Jelski A. Zdudzicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 545.