Зелянушка звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зелянушка звычайная

Самец (уверсе) і самка (унізе)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chloris chloris (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559044
NCBI  37601
EOL  1050641
FW  368935

Зелянушка звычайная (Carduelis chloris) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 15 см, размах крылаў 24-28 см. Самец аліўкава-зялёны, самка больш шэрая; самец і самка з жоўтымі люстэркамі на крылах і жоўтымі плямамі каля асновы хваста. Маладыя ў рысачкі, жоўтыя плямы толькі каля асновы хваста, а на крылах лёгкія праясненні. Голас: даволі разнастайныя спевы з працяглай трэллю.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, Блізкі Усход, Каўказ, поўнач Ірана і Туркменія, Паўночна-Заходняя Афрыка і Сярэдняя Азія. Інтрадуцыраваны на Азоры, паўднёвы ўсход Аўстраліі, Новую Зеландыю, месцамі ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі.

Насяляе ўскрайкі густых лясоў з сярэдняй вільготнасцю і добра развітым падростам (асабліва ядлоўцамі), парослыя берагі вадацёкаў, паркі, сады, пасадкі ўздоўж дарог, могілкі, высокія жывыя агароджы, маладыя пасадкі хваёвых, а таксама групы дрэў у гарадах. Засяляе раўніны звычайна не вышэй за 900 м над у.м., але ў Швейцарыі даходзіць да 1400, у Татрах — 1100—1450 м, у Азіі — да 2000 м.

Часткова аселая, часткова пералётная. Месца зімовак — паўднёвая частка гнездавога арэала.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • C. ch. chloris — большая частка Еўропы (ад поўначы Шатландыі праз цэнтральную паўночную і ўсходнюю часткі кантынента);
  • C. ch. harrisoni — Вялікабрытанія і Ірландыя (акрамя поўначы Шатландыі);
  • C. ch. müchlei — поўнач Італіі, Балгарыя, поўдзень Румыніі, Малая Азія;
  • C. ch. madaraszi — Сардзінія, Корсіка;
  • C. ch. aurantiiventris — паўднёвы захад Еўропы, паўночны захад Афрыкі;
  • C. ch. turkestanicus (сін. C. ch. bilkevitschi) — Крым, Каўказ, поўнач Ірана, Туркменістан;
  • C. ch. chlorotica — Блізкі Усход.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо добра замаскіраванае, у густых, але не вельмі тонкіх галінках. Аддае перавагу елцы і ядлоўцу, але робіць гнёзды і ў лісцевых дрэвах ці кустах. Гняздо слаістае: знешні слой няшчыльны — з травы, тонкіх галінак і карэньчыкаў; наступны (праглядаецца скрозь знешні) — з лішайнікаў і зялёнага моху. Высцілка з дробных карэньчыкаў, траў, расліннага пуху і валосся, а таксама пёраў. Могуць выкарыстоўваць розныя матэрыялы, зробленыя чалавекам. Гнёзды без зялёнага моху сустракаюцца вельмі рэдка (звычайна ў гарадах).

Яйкі

Яйкі (4-6, часам 2-7), з не вельмі вострымі канцамі, белавата-шэрыя або шэра-сіняватыя (часта з ружаватым адценнем). З не вельмі густымі, падвойнымі плямкамі: глыбокія- ружовыя і вельмі дробныя; паверхневыя — большыя, чырванаватыя, пурпуровыя або цёмна-чырвоныя, сканцэнтраваныя на шырэйшым канцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.