Землетрасенне ў Чылі (1960)
Вялікае Чылійскае землетрасенне ці Вальдыўскае землетрасенне — самае моцнае землетрасенне за ўсю чалавечую гісторыю (9.5 балаў па шкале імгненных магнітуд), якое адбылося ў нядзелю, 22 мая 1960 года. Адбылося пасля поўдня і стала прычынай цунамі, якое абрынулася на поўдзень Чылі, Гаваі, Японію, Філіпіны, усход Новай Зеландыі, паўднёвы ўсход Аўстраліі і Алеуцкія астравы ля Аляскі.
Колькасць ахвяр і грашовыя страты ад гэтай катастрофы дакладна не вядомыя. Розныя крыніцы публікуюць розную колькасць ахвяр, напрыклад, Геалагічная служба ЗША паведамляе аб 2,231; 3,000; ці 5,700 загінулых. Грашовыя страты вар’іруюцца паміж 400 і 800 млн долараў (ці ад 2.9 да 5.8 млрд долараў у 2011 годзе, улічваючы інфляцыю).
Землетрасенне: падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Землетрасенне ў Чылі 1960 года з’яўлялася серыяй моцных землетрасенняў, якія адбыліся ў Чылі паміж 21 мая і 6 чэрвеня 1960 года. Першым было землетрасенне ў Кансепсьёне, а самым моцным з’явілася Вальдыўскае землетрасенне.
Землетрасенне ў Кансепсьёне
[правіць | правіць зыходнік]Першае землетрасенне ў Кансепсьёне адбылося ў 6:04 UTC-4, 21 мая 1960 года з эпіцэнтрам ля Куранілахуэ. Камунікацыі ў паўднёвым Чылі былі разбураны і прэзідэнт Хорхэ Алесандры адмяніў традыцыйную цырымонію, прысвечанную бітве пры Ікіке. Другое і трэцяе землетрасенні ў Кансепсьёне адбыліся 22 мая ў 06:32 UTC-4 і 14:55 UTC-4.
Вальдыўскае землетрасенне
[правіць | правіць зыходнік]Вальдыўскае землетрасенне адбылося 22 мая ў 15:11 UTC-4. Землетрасенне паўплывала на тэрыторыю ў 400,000 кв. км. У 16:20 UTC-4, хваля вышынёй 8 метраў абрынулася на чылійскае ўзбярэжжа паміж Кансепсьёнам і Чылоэ. Дзесяць хвілін пазней паведамлялася аб другой хвалі, вышынёй прыкладна 10 метраў.
Але, да того часу, як ударыла хваля, ужо паведамлялася аб сотнях ахвяр.
Даволі шмат іспанскіх умацаванняў каланіяльнага перыяду былі разбураныя. Прасадка грунту таксама знішчыла шмат будынкаў і стварыла забалочаныя землі. Шырокая частка горада апынулася пад вадой. Сістэмы электрыфікацыі і водазабеспячэння Вальдывіі былі цалкам знішчаны. Сведкі паведамлялі аб тым, што падземныя воды падымаліся ўгору скрозь глебу. Нягледзячы на моцныя дажджы 21 мая, горад цалкам пазбавіўся якога б там ні было водазабеспячэння. Недахоп пітной вады стаў сур’ёзнай праблемай у адным з самых даждлівых чылійскіх рэгіёнаў.
Два дні пасля землетрасення прачнуўся вулкан Пуйеуэ.
Адносна невялікая колькасць загінулых тлумачыцца малой шчыльнасцю насельніцтва і тым, што многія будынкі былі пабудаваны з улікам таго, што гэты рэгіён сейсмічна актыўны.
Выкліканыя стыхійныя бедствы
[правіць | правіць зыходнік]Апоўзні
[правіць | правіць зыходнік]Землетрасенне стала прычынай шматлікіх апоўзняў, асабліва на поўдні Анд. Гэтыя апоўзні не выклікалі шматлікіх ахвяр і не прычынілі значнага эканамічнага ўрону, там што гэты рэгіён быў амаль бязлюдны.
Цунамі
[правіць | правіць зыходнік]Выкліканыя землетрасеннеам цунамі абрынуліся на поўдзень Чылі, Гаваі, Японію, Філіпіны, усход Новай Зеландыі, паўдневы ўсход Аўстраліі і Алеуцкія астравы.
Галоўнае цунамі перасекла Ціхі акіян з хуткасцю ў некалькі сотняў км/г і разбурыла паселішча Хіло на Гаваях, забіўшы 61 чалавека.
22 мая цунамі паўстала таксама ў аргенцінскай частцы Анд, у 200 км ад Вальдывіі. Хваля забіла двух чалавек і разбурыла пірс у горадзе Сан-Карлас-Дэ-Барылочэ.
Вывяржэнне вулкана Пуйеуэ
[правіць | правіць зыходнік]24 мая, праз 38 гадзін пасля землетрасення ў Вальдывіі, прачнуўся вулкан Пуйеуэ. У гэтага вывяржэння было мала сведкаў і яно не заслужыла ўвагі мясцовых СМІ. Вывяржэнне скончылася 22 ліпеня.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Разбурэнні
[правіць | правіць зыходнік]Было падлічана, што каля 40 % усіх будынкаў у Вальдывіі было разбурана, пакінуўшы 20,000 чалавек без прытулку. Найбольш пацярпелымі будынкамі з’яўляліся будовы з бетону, пры пабудове якіх не выкарыстоўвалася тэхніка будаўніцтва ў сейсманебяспечных раёнах. Традыцыйныя драўляныя дамы перажылі гэтае землетрасенне значна лепей. Многія кварталы ў цэнтры горада з разбуранымі будынкамі заставаліся пустымі да 1990 года.
Стварэнне надзвычайнага камітэта
[правіць | правіць зыходнік]Пасля гэтага землетрасення ў Чылі быў сфарміраваны камітэт для вырашэння праблем, выкліканых землетрасеннеам. Гэты камітэт затым не быў расфарміраваны і атрымаў назву ONEMI (іспанскі акронім для Нацыянальнага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Chilean earthquake and tsunami Архівавана 1 лістапада 2006.
- Tsunami of 1960
- Hawaii Events Архівавана 2 лютага 2006.