Землетрасенне ў Эміліі-Раманьі (2012)
Дата і час |
(02:03:52 UTC) 20 мая 2012 года |
---|---|
Магнітуда | 6,0 Mw[1] |
Глыбіня гіпацэнтра |
5 км |
Размяшчэнне эпіцэнтра |
44°48′00″ пн. ш. 11°11′31″ у. д.HGЯO |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Славенія |
Пацярпелыя | 6 чалавек загінулі, больш за 50 пацярпелі і 6000 засталіся без прытулку[2]. |
Моцнае землетрасенне ў Паўночнай Італіі магнітудай 6,0, якое адбылося 20 мая 2012 года ў 04 гадзіны 03 хвіліны раніцы па мясцовым часе[1], пачалося з фаршока, які адбыўся на 170 хвілін раней[3]. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў 36 км на паўночны ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці Эмілія-Раманья — Балоння, а гіпацэнтр залягаў на глыбіні 5 км на тэрыторыі італьянскай камуны Фінале-Эмілія па адрасе вуліца Казоні дзі-Сопра, 11-19[1]. Яшчэ праз 17 хвілін адбыўся першы адчувальны афтэршок гэтага землетрасення магнітудай 4,3 у 12 км на паўночны ўсход ад Бандэна на глыбіні 10 км[4].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Шматлікім гістарычным будынкам былі нанесены страты, а некаторыя больш старажытныя цэрквы і будынкі цалкам былі разбураны: так, напрыклад, царкоўны звон абрынуўся ў Ферары, у Фінале-Эміліі царкоўны шпіль атрымаў пашкоджанні, у Сан-Фелічэ-Прана абрынуўся фрагмент замка, царква Фелоніка ў Мантуі была пашкоджана, Венецыянскі Палац — гістарычны будынак у Фінале-Эміліі, атрымаўшы сур’ёзныя пашкоджанні, часткова абрынуўся, аднак 11 чалавек з трох сем’яў, якія жылі ў палацы, былі выратаваны[2].
Ахвяры і пацярпелыя
[правіць | правіць зыходнік]У выніку землетрасення загінулі 6 чалавек: двое італьянскіх рабочых керамічнага завода ў правінцыі Ферара загінулі ў выніку абвальвання даху, 1 мараканскі рабочы — на тэрыторыі палістыролавай кампаніі ў Бандэна ў выніку падзення на яго галаву апорнай бэлькі, цела 1 рабочага было знойдзена пад руінамі ліцейнага завода Tecopress S.P.A. у Сант-Агасціна ў правінцыі Ферара; яшчэ 2 ахвяры — хворая жанчына ва ўзросце 37 гадоў і 100-гадовы мужчына, якія сканалі ў выніку сардэчных прыступаў[2].
Выратавальная аперацыя
[правіць | правіць зыходнік]2 верталёты італьянскай паліцыі здзяйснялі палёты над тэрыторыямі, закранутымі землетрасеннем, карэктуючы пошукава-выратавальныя службы ў плане патэнцыйна-магчыма разбураных ці сур’ёзна разбураных будынкаў. Гэтыя верталёты асабліва прыглядаліся да старых, закінутых дамоў, у якіх часта жывуць бедныя сем’і[2].