Эпіцэнтр землетрасення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1. Эпіцэнтр
2. Гіпацэнтр
3. Разлом

Эпіцэнтр землетрасення (грэч. ἐπι- — на, лац.: centrum — цэнтр круга) — праекцыя гіпацэнтра (фокусу) землетрасення на паверхню планеты. Для вызначэння месцазнаходжання эпіцэнтра (эпіцэнтральнай вобласці) выкарыстоўваюць запісы сейсмічных станцый.

Карты эпіцэнтраў з указаннем магнітуды землетрасенняў выкарыстоўваюцца ў сейсмічным раянаванні.

У эпіцэнтры неабавязкова назіраюцца найбольшыя разбурэнні. Часцей за ўсё найбольшыя разбурэнні паходзяць на некаторай адлегласці ад эпіцэнтра, у пунктах (якія ўтваюць акружнасць вакол эпіцэнтра), куды сейсмічная хваля прыходзіць пад вуглом, найбольш выгодным для разбурэння шматпавярховых будынкаў.

У СМІ часта блытаюць паняцце эпіцэнтра з паняццем гіпацэнтра, у прыватнасці ў паведамленнях тыпу «эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся на глыбіні 2 км» маецца на ўвазе менавіта гіпацэнтр.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]