Земфіра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Земфіра
Земфи́ра Талга́товна Рамаза́нова
Земфира Тәлгать кызы Рамазанова
Zemfira March 2009.jpg
Земфіра ў 2009 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Земфіра Талгатаўна Рамазанава

Дата нараджэння

26 жніўня 1976(1976-08-26) (41 год)

Месца нараджэння

Уфа, Башкірская АССР, РСФСР, СССР

Гады актыўнасці

з 1998 па наш час

Краіна

Сцяг Расіі Расія

Альма-матар

Q4479135?

Прафесіі
Інструменты

клавішныя, гітара, тамбурын, губное піяніна,[1]

Жанры

Рускі рок[2], поп-рок[3][4]

Калектывы

Zемфира

Супрацоўніцтва

Ілля Лагуценка, Сяргей Шнураў, «Браво», Ігар Удовін, Паці Сміт, Queen

Лэйблы

REAL Records

zemfira.ru
150px
Аўтограф Земфіры]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Земфіра, поўнае імя Земфі́ра Талга́таўна Рамаза́нава (руск.: Земфира Талгатовна Рамазанова; нарадзілася 26 жніўня 1976) — расійская пост-рок-спявачка, аўтар музыкі і тэкстаў песень, выступае пад сцэнічным псеўданімам Земфіра. Адна з самых камерцыйна паспяховых спявачак у гісторыі расійскай музыкі. Земфіра стала ўвасабленнем новага руху ў русскім года, якое журналісты ахрысцілі "жаночы рок". У пачатку 1998 года Земфіра пераязджае з роднай Уфы ў Маскву, дзе пачынае працу са сваім гуртам "Zemfira" над першым студыйным альбомам, які выйшаў праз год. З 1999 года Земфіра выпусціла шэсць студыйных альбомаў, атрымаўшых значную ўвагу прэсы і публікі. Таксама ў яе дыскаграфію ўваходзіць сборнік бі-сайдаў і два канцэртных альбомы. Лірычным зместам сваіх прац спявачка змагла выразіць праблемы цэлага пакалення. у 1999 годзе часопіс "Аганёк" назваў Земфіру "прарваўшымся голасам пакалення". На працягу ўсёй кар'еры спявачкі многія з яе песень пападалі на першыя радкі музыкальных чартаў Расіі, уключаючы "Ариведерчи", "Искала", "Трафик", "Прогулка", "Мы разбиваемся" і "Без шансов". Земфіра таксама стала прадзюсарам музыкальнага фільму "Зеленый театр в Земфире" (2008), які атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў. Разам з рэжысёрам Рэнатай Літвінавай Земфіра стала са-прадзюсарам карціны "Последняя сказка Риты" (2012), да якога напісала музыку. Фільм прыняў удзел у конкурснай праграме 3-га Адзескага міжнароднага кінафестывлю і 34-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. Таксама напісала музыку да фільму Рэнаты Літвінавай "Богиня: как я полюбила" і Кіры Муратавай "Вечное возвращение". З моманту з'яўлення ў шоу-бізнесе ў 1999 годзе Земфіра зведала шматлікія змяненні ў знешнім выглядзе, манеры паводзінаў на сцэне і гутарцы з прэсай. Яе публічныя заявы суправаджаюцца рэзкімі выказваннямі з боку прэсы: часта неадназначныя з-за яе грубых, неабдуманных и саркастычных адказаў на пытанні журналістаў. Земфіра таксама адрозніваецца перфекцыянізмам у працы, жорсткімі разнагалоссямі з музычнымі прадзюсарамі. Таму ў сваіх альбомах яна сама часта выконвае ролю прадзюсара. Музычны стыль Земфіры адносяць да жанраў рока і поп-рока. У яе музыцы знаходзяць уплыў як гітарнага попа, так і гармоній джаза і босса-новы. У 2004 годзе ў расійскі падручнік гісторыі для 9 класа ў раздзел "Духоўнае жыццё" ўвайшоў успамін пра Земфіру як аб пачынальніцы "зусім іншай" музычнай маладзёжнай культуры (аўтар падручніка - прафесар Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Данілаў). Земфіра аказала найбольшы ўплыў на розныя маладыя гурты 2000-х. У лістападзе 2010 года яе дэбютны альбом быў уключаны часопісам "Афиша" ў спіс "50 лепшых рускіх альбомаў усіх часоў. Выбар маладых музыкантаў", дзе зяняў пятае месца. Рэйтынг складаўся па выніках апытання прадстаўнікоў некалькіх дзесяткаў маладых музычных гуртоў Расіі. У спіс таксама пап альбом "Прости меня моя любовь" (43 месца). У 2011 годзе спявачка ўвайшла ў рэйтынг "Сто самых уплывовых жанчын Расіі", які быў састаўлены радыёстанцыяй "Эхо Москвы", інфармацыйнымі агенствамі "РИА Новости", "Интерфакс" і часопісам "Огонёк".

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

1976-1995: Дзяцінства і маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Земфіра нарадзілася ў горадзе Уфа, у рабочым мікрараёне Чарнікаве на вуліцы Адмірала Ушакова, дзе яе сям'я жыла да канца 1990-х гадоў[5]. Па нацыянальнасці татарка[6][7]. Бацька - Талгат Талхоевіч Рамазанаў, настаўнік гісторыі. Маці - Фларыда Хахімаўна Рамазанава, урач-спецыяліст па лячэбнай фізкультуры[8]. Старэйшы брат - Раміль Рамазанаў загінуў у 2010 годзе ў выніку няшчаснага выпадку пад вадой падчас падводнага палявання[9]. Хадзіла ва ўфімскі дзіцячы сад №267[10]. З пяці гадоў навучалася ў музычнай школе, па класе фартэпіяна, дзе яе прынлі ў хор салісткай. Тады ж адбыўся тэледэбют спявачкі: яна спявала сола на мясцовым тэлебачанні песню пра чарвячка. У сем гадоў напісала першую песню, якую выканала ў маці на працы. Ужо ў дашкольным узросце Земфіра захаплялася музыкай. У школе Земфіра паспявала займацца адначасова ў 7 кружках, але рабіла аснаўныя акцэнты на музыцы і баскетболе; яна скончыла музычную школу з адрозненнем, а на пачатку 1990 года стала капітанам жаночай юніорскай зборнай Расіі па баскетболе, нягледзячы н тое, што высокім ростам не одрознівалася (рост Земфіры - 172 см[11]). Паралельна Земфіра вучылася іграць на гітары і проста на вуліцы выконвала, па адной з версій, пісні «Кино», «Аквариума», "Наутилус Помпилиус". Па другой версіі, яна выконвала хіты замежных выканаўцаў на мове арыгінала, у прыватнасці, - Джорджа Майкла і Фрэддзі Меркьюры[5]. Скончыўшы школу, Земфіра павінна была зрабіць цяжкі для сябе выбар: музыка ці баскетбол. Дзяўчына абрала музыку і паступіла адразу на другі курс ва Уфімскае вучылішча мастацтваў, якое скончыла з чырвоным дыпломам па спецыяльнасці "эстрадны вакал". Пасля вучылішча яна пдпрацоўвала ва ўфімскіх рэстарацыях, выконваючы песні пад акампанемент свайго аднакурсніка саксафаніста Улада Колчына[10]. Праз год Земфіры надакучыла дадзеная дзейнасць, і яна скончыла свае выступленні[12].

1996-1997: Пачатак кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

" Сядзела я сабе ва Уфе, прапрацавала чатыры гады ў рэстарацыях і стамілася. Сыйшла на радыёстанцыю «Европа плюс Уфа»… Затым узнікла любоў да камп'ютара і з'явілася магчымасць па начах папісваць нейкія песенкі. Засвоіла пару-тройку музычных праграм і наперад... Ноччу пісала, раніцаю ехала дадаму, слухала... Сядзела я так месяцаў дзевяць, назбіралася песень трыццаць-сорак. Затым паехала ў Маскву - проста адпачыць, у госці. І ўзяла з сабою гэтыя песенкі на CDR, як гавораць, на ўсялякі выпадак. Сяброўцы, у якой я прыпінілася, спадабалася. яна папрасіла перапісаць. Я здзейсніла паход у фірму грамзапісу «Фили», але там мне сказалі, што CDR не возмуць, патрэбна касета. Я і пайшла. Больш нікуды не хадзіла - не спадабалася. А мая сяброўка перадала перапісаную ёю касету на «Максидроме» прадхюсару «Мумий Тролля» Леаніду Бурлаку. Лёня ў той жа дзень патэлефанаваў мне ва Уфу. Я з цяжкасцю наскрэбла грошы на квіток і вярнулася ў Маскву[11]. "

З 1996 года Земфіра працавала гукааператарам на ўфімскай радыёстанцыі "Европа плюс" - запісвала рэкламныя ролікі (джынглы). У той жа час яна спрабуе пісаць у праграме Cakewalk песні, якія пасля ўвойдуць у яе першы альбом. Першыя песні - «Снег», «Почему», «Синоптик», «Ракеты». Прымае ўдзел у якасці другой вакалісткі ў папулярным у той час гурце «Спектр Эйс». Бек-вакал Земфіры можна пачуць у песне «Как жаль, что он не негр». На студыі радыёстанцыі над сваім матэрыялам працаваў гукарэжысёр Аркадзь Мухтараў. Разам з ім Земфіра запісвае свой першы дэма-дыск. Аркадзь быў накіраваны запісваць свае ўласныя песні, але Зесфіра пераканала яго запісаць свой матэрыял: "Я, канешне, быў упэўнены, што мая асабістая творчасць нашмат важнейшая... але [яе] твёрдакаменны характар... зрабіў сваю справу. І мы з псіхамі, але ўсё ж такі запісалі першы дэманстрацыйны дыск" - расказваў пазней музыка[5]. Паралельна Земфіра збірае свой уласны гурт. Першы музыка, з якім яна пачала працаваць - бас-гітарыст Рынат Ахмадыеў. Разам яны вырашаюць запісаць праграмны мінімум песень, з якімі пасля магчыма будзе выступаць на святах, якія часта арганізуе «Европа Плюс». Рынат прыводзіць барабаншчыка Сяргея Сазінава, і яны пачынаюць сумесныя рэпетыцыі, на якіх Земфіра па чарзе грае на гітары і клавішных. Земфіра ўгаворвае дырэктара падлеткавага клуба «Апельсин» Лілію Храбрыну даць гурту памяшканне для рэпетыцый[5]. У 1997 годзе аб гурце ўпершыню піша прэса. Журналіст Святлана Руцкая напісала артыкул пра калектыў для рэгіанальнай газеты і пазней успамінала: Ішоў 1997 год, да выхаду яе першага альбому заставалася два дні, а будучая знакамітасць тады была проста таленавітай уфімскай дзяўчынай, нікому нават у родным горадзе не вядомая. Але харызму не схаваеш, і і песні, якія дала мне гераіня матэрыяла паслухаць, былі прыцягальнымі. Вось тады мы і вырашылі расказаць пра яе ўсёй рэспубліцы. Памятаю. ужо тады Земфіра зрабіла праграмную заяву: "У мяне столькі музыкі ў башцы, што падзецца няма куды"[5]. Земфіра працягвае набіраць музыкантаў у калектыў. З прыходам клавішніка Сяргея Міралюбава гурт быў сабраны амаль цалкам, не хапала толькі сола-гітарыста. Ім стаў Вадзім Салаўёў, які далучыўся да гурту пасля аднаго з канцэртаў. Земфіра пазычае грошы на паездку ў Маскву і пачынае займацца "раскруткай" калектыву. На штогадовым фестывалі «Максидром» касета, на якой былі запісаны тры песні («Снег», «-140» і «Скандал»), праз журналістак, якім Земфіра дала паслухаць дэмазапісы, трапляе ў рукі прадзюсару гурта «Мумий Тролль» Леаніду Бурлакову[13]. Ён вырашае рызыкнуць і запісаць альбом.

1998-1999: Альбом «Земфира»[правіць | правіць зыходнік]

З 19 кастрычніка па 7 лістапада 1998 года ў тон-студыі «Мосфильм» пішацца першы альбом. Гукарэжысёрам выступае Уладзімір Аўчыннікаў, саунд - прадзюсарам - вакаліст гурта «Мумий Тролль»[13] Ілля Лагуценка[13]. Аграмя ўдзельнікаў гурта ў запісу прымаюць удзел мазыкі «Мумий Тролль»: гітарыст Юрый Цалер і барабаншчык Алег Пунгін. У сярэдзіне студзеня 1999 года Земфіра і Ілля Лагуценка робяць звядзенне альбома ў Лондане на "дамашняй" студыі гурта «Мумий Тролль» Beethoven street studio з гукарэжысёрам Крысам Бендзі, працуючым над усімі альбомамі Beethoven street studio. З 15 запісаных песен выкідваецца кампазіцыя "Не отпускай", якая пасля выйдзе ў другі альбом Земфіры. Дэбютны альбом атрымлівае назву «Земфира» (фінальная песня носіць менавіта такую назву). Рэліз плануецца на 24 красавіка, але пераносіцца на 10 мая. Але ўжо з сярэдзіны лютага ў эфір радыёстанцый паступаюць песні «СПИД», «Ракеты» і «Ариведерчи». першая з іх становіцца гітом сезона і выклікае ў слухачоў "хвалю супярэчлівых эмоцый"[13]. 5-6 сакавіка ў Празе быў зняты кліп на дадзеную кампазіцыю, па сцэнару Паўла Румінава. 24 красавіка ў Маскве быў зняты кліп на песню «Ариведерчи», які выйшаў у эфір раней першага. 24 сакавіка ў маскоўскім клубе «Республика Beefeater» адбылася прэс-канферэнцыя гуказапісваючай кампаніі «Утекай звукозапись», на якой журналістам упершыню была прадстаўлена новая спявачка з Уфы. Яна адказвала на пытанні і спела песню на башкірскай мове. 8 мая ў клубе "16 тонн" адбылася прэзентацыя альбома. На канцэрце па-ўсялякаму спрабавалі ўзнавіць настрой вясны, якая так і не ўваходзіла ў свае правы: па ўсёй сцэне было раскідана зялёнае лісце, а Земфіра зпляла ў валасы рамонак, на якім затым гадала, калі выконвала песню «Ромашки». 10 мая адбыўся рэліз дэбютнага альбому. які стаў найбольш папулярным. 19 чэрвеня Земфіра выступіла ва Уфе на канцэрце ў гонар двухгоддзя радыёстанцыі «Серебряный дождь» 9 у час канцэрта быў сняты кліп на песню "Почему"), а свой першы канцэртны тур яна адчыніла 1 верасня ў Маскве. Гурт дае канцэрты ва Усходняй Сібіры, Паволжы і далей па ўсёй Расіі і некаторым гарадам бліжняга замежжа (дэбют калектыву ў Санкт-Пецярбургу адбыўся 18 верасня)[13]. Тур быў перапынены на 15 дзён з 15 па 30 кастрычніка ў сувязі з хваробай і гаспіталізацыяй Земфіры і быў скончаны ў Рызе 5 студзеня 2000 года. 11 снежня 1999 года грут стаў хэдлайнерам першага фестывалю «Нашествие». Ілля Нагібін у «Коммерсанте» пісаў пра поспех гурта "„Девочку с плейером“ слухаюць самыя розніцы пласты грамадства, і некаторыя нават называюць зусім фантастычную лічбу продажаў дэбютнага альбома Земфіры - 60 млн копій 9канешне, з улікам пірацкіх запісаў). Таксама паспяхова праходзіць і яе гастрольны тур..."[14] У снежні калектыў пачынае запіс другога студыйнага альбому. У той жа час быў запісаны рэмікс на песню "Снег", які пасля быў выдадзены ў якасці падарункавага сінгла ( у яго таксама ўвайшла кампазіцыя "Лондон"[13]. Сінгл быў выдадзены 26 снежня пяцітысячным тыражом і 26-27 снежня ўдзельнікі гурта раздавалі яго наведвальнікам чатырох буйных музычных крамаз сталіцы. Рэліз сінгла быў задуманы, як антыпірацкая акцыя.

2000-2001:Альбом "Прости меня моя любовь"[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2000 вядучыя СМІ апублікавалі вынікі музычнага года. Земфіра і яе гурт перамаглі ў чатырох намінацыях часопіса «ОМ»: «Выканаўца года", "Скандаліст года», «Прарыў года» і «Альбом года». 8 Красавіка 2000 г. гурту «Zемфира» была прызначана прэмія часопіса Fuzz па выніках 1999 года ў дзвюх намінацыях: «Лепшы гурт» і «Лепшы альбом» (за дэбютную працу)[12]. Сакавіцкі нумар культавага часопіса «ОМ» выходзіць з Земфірай на вокладцы. Гэта была друга вокладка «Ома», для якой знялася выканаўца, пасля майскага нумара 1999 года,-першага моманту, калі спявачка паўстала перад шырокай публікай[15]. За дадзены фотаздымак «ОМ» выйграў галоўны прыз на конкурсе «Вокладка года» 2000 года, у намінацыі «Мужчынскія часопісы». Земфіра прысутнічала на цырымоніі ўручэння ўзнагароды[16]. Песня «Искала» з падрыхтаванага другога альбома прагучала ў культавым мастацкім фільме «Брат 2", а таксама была выдадзена ў складзе саўндтрэку да карціны[17].

28 сакавіка адбылася прэм'ера другога альбома, «Прости меня моя любовь]». У альбоме ўтрымліваўся цэлы пералік песень, якія сталі хітамі і якія гучалі адусюль на працягу некалькіх гадоў, у тым ліку «Созрелаа», «Хочешь», «Город», «Доказано», «П. М. М. Л. »,«Искала» і «Рассветы»[18][19]. Земфіра пачынай маштабны канцэртны тур у падтрымку пласцінкі. 1 красавіка прайшоў першы вялікі сольны канцэрт спявачкі ў Маскве - у СК «Олимпийский»[20].

26 жніўня выканаўцы была прызначана Дзяржаўная маладзевая прэмія Рэспублікі Башкартастан у галіне культуры імя Шайхзады Бабіча за 1999 год[21]. Другі альбом спявачкі стаў самым прадаваным дыскам у Расіі ў 2000 годзе. Земфіра атрымала ўзнагароды прэміі "Рекордъ" 2001 года ў катэгорыях «Выканаўца года» і «Альбом года»[22]. Разышоўся тыражом больш за паўтара мільёна асобнікаў, альбом стаў самым камерцыйна паспяховым у кар'еры спявачкі[19]. Часопіс «ОМ» безумоўна прызнае Земфіру «Выканаўцай года» (без намінацый іншых артыстаў)[23]. Калектыў спявачкі атрымлівае намінацыю на прэмію "Овация" 2001 года ў катэгорыі «Рок-гурт года»[24].

Узрослая папулярнасць спявачкі прывяла да непрыемнага інцыдэнту на канцэрце ў Якуцку, дзе з-за цісканіны пацярпела дзевятнаццаць чалавек. Міліцыя абвінаваціла ў тым, што здарылася, Земфіру, якая ў сваю чаргу абвінаваціла прадстаўнікоў праваахоўных органаў у некарэктных паводзінах і назвала прычынай таго, што здарылася, прагнасць арганізатараў канцэрта, якія прадалі большую колькасць квіткоў, чым быў здольны змясціць стадыён «Туймаада»[25]. На прэс-канферэнцыі ў Маскве выканаўца казала, што інцыдэнт сур'ёзна паўплываў на яе. «У мяне такое адчуванне, што я набыла таварны знак і ўсе, каму не лянота мяне прадаюць. На канцэртах не толькі нашых, але і любых іншых гуртоў узнікаюць нейкія беспарадкі. Незразумела, чаму так раздулі гэту сітуацыю... », - казала Земфіра, працягваючы:« Я разумею, што не ў моцах гэта зрабіць, але мне б хацелася адмяніць гэту дурную папулярнасць, каб я магла нармальна працаваць. Я музыкант, я не ідал, не гуру, не герой... »[26]. У выніку, спявачка адмяніла астатнія запланаваныя канцэрты і на некаторы час сышла ў «творчы адпачынак».

Зноскі

  1. Аляксандр Аляксееў. Земфіра: Я даўно не стаяла на сцэне // Расійская газета. — 2010. — Т. 198. — № 5277.
  2. Тихон Романов. Роковые женщины // Еженедельный журнал. — 2002. — № 42.
  3. Zemfira. Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
  4. Рускі рок. Малая энцыклапедыя — Леан-Антао, 2001. — ISBN 5-85929-068-3.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Мурат Амирханов. Земфира молодая. Знаменитая певица всегда заявляла, что станет звездой. МедиаКорСеть (21 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 2 красавіка 2012.
  6. Земфира: «Я — татарка!»// «АиФ в Татарстане». 31 марта 2013
  7. Земфира призналась в Казани, что она — татарка
  8. Земфира Талгатовна Рамазанова. Биографическая справка. РИА Новости (26 августа 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
  9. Старший брат Земфиры погиб во время подводной охоты
  10. 10,0 10,1 Мила Киян. Семейный альбом Земфиры - от детсада до наших дней. Комсомольская правда (25 августа 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  11. 11,0 11,1 Земфира. toppop.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.Шаблон:Не АИ
  12. 12,0 12,1 Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named okmag
  13. 13,0 13,1 13,2 13,3 13,4 13,5 Как живёт Земфира. rb.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 4 красавіка 2012.
  14. Илья Нагибин. Россия и Украина сыграли вничью. На рок-фестивале в Киеве // Коммерсантъ. — 1999. — Т. 1825. — № 181.
  15. История русских медиа 1989—2011. Афиша (6 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
  16. Земфира принесла победу своему любимому журналу. InterMedia (3 июня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
  17. Земфира вернулась к Ренате Литвиновой. most.ua (15 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  18. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named inter2010
  19. 19,0 19,1 Главные диски десятилетия. Русский репортёр (16 декабря 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 27 чэрвеня 2011.
  20. Андрей Филимонов. Олимпийский в Земфире. Lenta.ru (2 апреля 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  21. Сергей Кудряшов. Уфа задыхалась от нежности // Труд. — 2000. — № 164.
  22. Юрий Яроцкий. Алла Пугачева и Земфира не пошла на "Рекордъ" // Коммерсантъ. — 2001. — Т. 2205. — № 75.
  23. «ОМ» подвёл итоги года. InterMedia (19 января 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
  24. К концу десятой «Овации» только Жанна Агузарова могла улыбаться. InterMedia (27 мая 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
  25. Главные диски десятилетия. Lenta.ru (14 октября 2000). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
  26. Евгений Мухтаров. Опасные гастроли // Труд7. — 2000. — № 176.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]