Зея (касмічны апарат)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зея — касмічны апарат, які першы запушчаны з новага касмадрома Расіі — Свабодны. Маса 87 кг.

Сканструяваны ў НВА Прыкладной механікі ў Жалезнагорску, створаны па замове Ваенна-касмічных сіл. Касмічны апарат хоць і створаны па замове ваеннага ведамства, але мае вялікае значэнне для ўсёй касманаўтыкі, бо прызначаны для адпрацоўкі найноўшых агульных прынцыпаў кантролю запускаў касмічных ракет-носьбітаў і кіраванні касмічнымі апаратамі на арбітах. Апарат атрымаў назву ад ракі Зея, якая праходзіць зблізку касмадрома Свабодны.