Змешаныя мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зме́шаная мо́ва (таксама кантактная мова, крэольская мова) - тэрмін, які вызначае мову, ўзнікшую ва ўмовах шырока распаўсюджанага двухмоўя. Асноўнае адрозненне змешанай мовы ад піджына ў тым, што падчас узнікнення піджына маецца моўны бар'ер - кантактуючыя людзі не ведаюць мовы адзін аднаго і вымушаны размаўляць на піджыне, каб вырашаць агульныя пытанні. Змешаная мова ўзнікае ва ўмовах поўнага двухмоўя, калі прадстаўнікі групы дастаткова добра валодаюць дзвюмя мовамі, каб супастаўляць іх элементы і запазычваць тыя ці іншыя ў новую стыхійна канструююемую імі мову. Пры гэтым гаворка ідзе менавіта аб стварэнні мовы (з фіксаванымі правіламі, лексікай і г. д.), а не аб звычайным пры двухмоўі змяшэнні кодаў.

Прыклады "змешаных моў"[правіць | правіць зыходнік]

Прыхільнікі вызначэння змешанай мовы да яго характэрных прыкладаў адносяць, напрыклад, руска-алеуцкую па паходжанню мядноўскую мову (мова алеуцкага насельніцтва і рускіх крэолаў вострава Медны ў Расіі), мічыф (распаўсюджаны некалі ў канадскай правінцыі Манітоба, склалася на аснове французскай мовы і кры), бангі (Канада, на аснове гэльскай мовы і кры), медзіа ленгуа (Эквадор). Асобнымі прыкметамі змешанай мовы таксама валодае англійская мова, у якой германская аснова падверглася моцнаму ўплыву англа-нарманскага суперстрату. У поўнай меры змешанымі лічацца мовы, склаўшыяся на аснове дзвюх неблізкароднасных моў. Да змешаных моў зрэдку таксама адносяць суржык, трасянку. Як лічыцца, узнікненне "змешанай мовы" становіцца адказам групы на яе патрэбу ў асабістай ідэнтычнасці; такая мова ўзнікае дзеля ўнутрыгрупавых зносін. Напрыклад, мядноўская мова ўзнікла як следства ўзнікнення новай этнічнай групы - рускіх старажылаў (крэолаў, нашчадкаў шлюбаў рускіх прамыслоўцаў і алеутак). Рускія старажылы мелі ў Расійскай імперыі больш высокі сацыяльны статус, чым карэннае мясцовае насельніцтва. Магчыма, мова ўзнікла і змагла зацвердзіцца на доўгія гады менавіта як важны этнічны маркёр новай групы. Змешаныя мовы былі ўпершыню выдзелены ў працах П. Баккера (у яго дысертацыі 1994 года і манаграфіі 1997 года). Ён жа стварыў і тэрмін "змешаная мова".

Фарміраванне "змешаных моў"[правіць | правіць зыходнік]

Фарміраванне "змешаных моў" звычайна адбываецца імкліва, на працягу жыцця аднаго-двух пакаленняў. Некалькі спрашчаючы сітуацыю, магчыма адзначыць, што пакаленне "вынаходзіць" мову (працягваючы размаўляць на дзвюх іншых, з якіх адна не з'яўляецца роднай), для наступнага пакалення новая мова (змешаная) ўжо з'яўляецца роднай і служыць сродкам унутрыгрупавых зносін. "Бацькі" змешанай мовы ім таксама вядомы і выкарыстоўваюцца падчас зносін з іншымі групамі; далей адна з моў-крыніц, звычайна менш прэстыжная, перастае выкарыстоўвацца; так, мядноўцы не ведаюць "чыстай" алеутскай мовы, англійскія цыганы не ведаюць "сапраўднай" цыганскай і г. д. (Вахцін, Галаўко, 2004; с. 156).

Крытыка паняцця "змешанай мовы"[правіць | правіць зыходнік]

Расійскі мовазнаўца - кампаравіст Алег Мудрак адмаўляе магчымасць узнікнення "змешаных моў": "змяшэння моў ніколі не бывае, нельга гаварыць, што адна мова ўзнікла з-за смяшэння дзвюх іншых моў, такога ў прыродзе не адзначана. Умоўна, калі вы сабе ўяўляеце: ўзяць тэлевізар SONY і тэлевізар "Изумруд", палову дэталяў ад аднаго і палову дэталяў ад другога, і сабраць тэлевізар - гэта не будзе працаваць. Гэта будзе ўжо не тэлевізар. Радыё мабыць, магчыма сабраць, а тэлевізар - нельга. Вось кожная мова - гэта асобная сістэма, якая сама па сабе існуе і развіваецца па сваім уласным законам."[1][2]

Спіс змешаных моў[правіць | правіць зыходнік]

  • Англа-рамані (Велікабрытанія)
  • Утуньхуа (Кітай)
  • Йеніш (Германія)
  • Какчыкель-кічэ (Гватэмала)
  • Каллавалла (Балівія)
  • Кало (Іспанія)
  • Камто (Паўднёваафрыканская Рэспубліка)
  • Ломаврэн (Арменія)
  • Малаві ломвэ (Малаві)
  • Мбугу (Танзанія)
  • Медыя ленгуа (Эквадор)
  • Медная алеутская (Расія)
  • Мічыф (ЗША)
  • Нгулуван (Мікранэзія)
  • Нко (Гвінея)
  • Вандруючая дацкая (Данія)
  • Вандруючая нарвежская (Нарвегія)
  • Рамана-грэчаская (Грэцыя)
  • Рамана-сербская (Сербія)
  • Суржык (Украіна)
  • Таврынгер-рамані (Швецыя)
  • Тагдал (Нігер)
  • Трасянка (Беларусь)
  • Шэлта (Ірландыя)
  • Э (Кітай)

Зноскі

  1. История языков(недаступная спасылка)
  2. [1] Архівавана 22 снежня 2015. О. Мудрак: Язык во времени. Классификация тюрских языков

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]