Зноска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Зноска: заўвага да асноўнага тэкста выдання, аформленая так, што ў асноўным тэксце змяшчаецца адмысловы знак ці знакі (знак зноскі), а сама заўвага пачынаецца з такога самага знаку (ці знакаў) і змяшчаецца пад адпаведнай паласой асноўнага тэксту (падрадковая зноска або проста зноска, англ.: footnote) або непасрэдна пасля канца асноўнага тэксту (затэкставая зноска, руск.: выноска, англ.: endnote).[1]

Канкрэтнае месца змяшчэння знака зноскі ў асноўным тэксце можа азначаць, што зноска адносіцца да слова ці групы словаў (тады знак зноскі ставіцца перад завяршальнай у сказе коскай, кропкай, кропкай з коскай) або да сказу (або цытаты) ў цэлым (тады знак зноскі ставіцца пасля завяршальнага ў сказе (цытаце) шматкроп'я, клічніка, апытальніка, двукосся).[2]

Зноскі звычайна набіраюцца кеглем, драбнейшым за кегль асноўнага тэксту, а падрадковыя зноскі могуць дадаткова адбівацца (аддзяляцца) ад асноўнага тэксту лініяй.

Знак зноскі: знак ці група знакаў, якія азначаюць сабой месца асноўнага тэксту, да якога робіцца заўвага і пачатак самой заўвагі; там і там аднолькавыя. Згодна з дзяржаўнымі бібліяграфічнымі стандартамі (ГОСТ серыі 7, ГОСТ Р серыі 7, СТБ серыі 7) знакам зноскі могуць зорачкі, адна ці болей, або арабскія лічбы. Машынныя рэалізацыі зносак, напрыклад, у тэкставых працэсарах, дазваляюць ужываць у гэтай якасці якія-колечы знакі.

Зноскі

  1. ГОСТ 7.5, п.5.15.2.
  2. Розенталь…, § 138, С.164.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • ГОСТ 7.5-1998: Межгосударственный стандарт. Журналы, сборники, информационные издания. Издательское оформление публикуемых материалов. Мн.: Межгос. совет по станд., метрол. и серт., 1999.
  • Розенталь, Д. Э. Справочник по правописанию и литературной правке. М., 1989.