Зона Панамскага канала
Неінкарпараваная неарганізаваная тэрыторыя ЗША | |||||
Зона Панамскага канала | |||||
---|---|---|---|---|---|
Panama Canal Zone Zona del Canal de Panamá | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««The Land Divided, The World United» («Падзеленая зямля, аб'яднаны свет»)» |
|||||
1903 — 1979
|
|||||
Сталіца | Бальбоа | ||||
Грашовая адзінка | Долар ЗША | ||||
Плошча | 1.432 км² | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зона Панамскага канала (англ.: Panama Canal Zone, ісп.: Zona del Canal de Panamá) — былая неінкарпараваная неарганізаваная тэрыторыя ЗША, якая ўключала Панамскі канал і зону (5 міль) вакол яго, акрамя гарадоў Панама і Калон. Адміністрацыйным цэнтрам тэрыторыі быў горад Бальбоа, а яе кіраўніком – губернатар.
Зона была створаная 18 лістапада 1903 паводле дагавора Хэя — Бунау-Варыльі. З 1903 да 1979 зона знаходзілася пад кіраваннем ЗША, якія прафінансавалі пабудову Панамскага канала. У 1977 быў падпісаны дагавор Тарыхаса — Картэра, паводле якога тэрыторыя была абвешчаная дэмілітарызаванай зонай, а з 1979 стала амерыкана-панамскім кандамініумам. 31 снежня 1999 суверэнітэт над зонай быў цалкам перададзены Панаме.
Падчас існавання зоны яе межы былі адкрытыя для панамцаў і жыхароў зоны, акрамя часоў палітычных крызісаў у Панаме. Нягледзячы на тое, што большую частку амерыканскага персаналу складалі цывільныя, тэрыторыя ў асноўным выкарыстоўвалася для ваенных мэт: тут знаходзілася 193-я пяхотная брыгада ЗША, якая ў 1989 прымала ўдзел ва ўварванні ЗША ў Панаму. Пасля перадачы суверэнітэту амерыканскія войскі былі выведзеныя.
Выбітныя жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Томас Джордан — амерыканскі геафізік.
- Джон Макейн — сенатар ЗША ад Арызоны, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі ў 2008.
- Рычард Прынс — амерыканскі мастак.