Зорана Арунавіч
Выгляд
Зорана Арунавіч | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | Стральба кулявая і стралковы спорт |
Нарадзілася |
22 лістапада 1986 (38 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 167 см |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зорана Арунавіч (сербск.: Зорана Аруновић; нар. 22 лістапада 1986, Бялград) — сербская спартсменка (кулявая стральба). У 2010 годзе стала «Спартсменкай года» Сербіі. Удзельніца 4 Алімпійскіх гульняў (2012, 2016, 2020, 2024). Чэмпіёнка Летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года.
Першы ўдзел у буйным міжнародным спартыўным спаборніцтве — чэмпіянат свету па стральбе 2010 у Мюнхене (Германія), на якім заваявала два медалі: золата (пнеўматычны пісталет, 10 метраў) і срэбра (пісталет, 25 метраў).
На летняй Універсіядзе 2011 года ў Шэньчжэне заваявала срэбра (пісталет, 25 м).