Зубны налёт
Выгляд


Зубны налёт (часам выкарыстоўваецца тэрмін «зубная бляшка» як даслоўны пераклад з аналагічнага англійскага тэрміна) — скопішча бактэрый у выглядзе плёнкі, якае ўтвараецца на зубах (у тым ліку і здаровага чалавека). Зубны налёт уключае як аэробныя, так і, факультатыўна, анаэробныя бактэрыі і пачынае ўтварацца ўжо праз 1-2 гадзіны пасля чысткі зубоў.
Фактары, якія ўплываюць на працэс утварэння налёту
[правіць | правіць зыходнік]- Рэакцыя асяроддзя (узровень pH).
- Характар харчавання.
- Меры, якія прадпрымаюцца для гігіены поласці рота.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Зубны налёт можа ўтварацца на паверхні пломбаў.
- Склад налёту на зубах верхняй і ніжняй сківіцы адрозніваецца.
- З цягам часу колькасць і якасць бактэрый у налёце змяняецца. Калі зубы былі вычышчаны ад налёту некалькі гадзін назад, бактэрый мала (дзясяткі тысяч у 1 г рэчыва) і яны пераважна аэробныя, калі прайшло некалькі сутак — іх шмат (да сотняў мільярдаў) і яны па большай частцы анаэробныя; дадзеныя факты пацвярджаюць сцвярджэнне пра тое, што зубы варта чысціць часта і старанна.
- Прагрэсуючы, зубны налёт стварае ўмовы для каланізацыі паверхні асобных зубоў і міжзубнай прасторы бактэрыямі, якія могуць выклікаць карыес.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зубны налёт