Перайсці да зместу

Зубніца пяцілістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зубніца пяцілістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cardamine quinquefolia (M.Bieb.) Schmalh.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  558138
IPNI  60447657-2
TPL  kew-2700344

Зубніца пяцілістая[3] (Cardamine quinquefolia) — шматгадовая расліна сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-35 см з паўзучымі гарызантальнымі карэнішчамі, часта пакрытымі мясістымі лускавінкамі. Сцёблы без прыкаранёвага лісця. Лісце пёрыста- ці Тройчарассечанае, апушана простымі валасінкамі, звычайна размешчана па 3, збліжаныя ў кольцы. Суквецці — нешматкветкавая гронка. Кветкі фіялетавыя або цёмна-ружовыя. Лычык тупы або слабавыемкавы. Плод — шырокалінейны або вузкаланцэтны пляскаты струк. Цвіце ранняй вясной.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0.