Зялёны палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Зялёны палац
47°53′51″ пн. ш. 106°54′25″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўднёвая брама і галоўная брама Зялёнага палаца

Зялёны палац (ᠨᠣᠭᠣᠭᠠᠨ ᠣᠷᠳᠣᠨ Nogoon Ordon) — імператарская зімовая рэзідэнцыя Богда-хана, кіраўніка Манголіі, размешчаная ва Улан-Батары[1]. З-за свайго размяшчэння яго яшчэ называлі «Зялёным храмам Ракі».

Унутры комплексу знаходзіцца палац-музей Богда-хана, размешчаны ў будынку Зімовага палаца. Акрамя таго, што гэта найстарэйшы музей, ён таксама лічыцца музеем з самай вялікай калекцыяй у Манголіі. Палац з’яўляецца адзіным, што застаўся ад першапачатковых чатырох рэзідэнцый[2] Богда-хана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд палаца з паветра, карціна Югдэра (1913)

У старым горадзе Іх-Хуры, калі ён стаў пастаяннай сталіцай, было мноства палацаў і шляхецкіх рэзідэнцый у раёне пад назвай Öndgiin sürgiin nutag. Богда-хан меў чатыры галоўныя імперскія рэзідэнцыі, якія размяшчаліся паміж рэкамі Сярэдняя (Дунд гол) і Туул. Галоўнай рэзідэнцыяй быў {{нп3|Жоўты палац|||Yellow Palace}} (ᠰᠢᠷ᠎ᠠ ᠣᠷᠳᠣᠨ Shar ordon) у цэнтры. Летні палац называўся Erdmiin dalai buyan chuulgan süm або Bogd khaanii serüün ord. Іншымі палацамі былі Белы палац (Tsagaan süm, або Gьngaa dejidlin) і палац Пандэлін (таксама званы Naro Kha Chod süm), які размяшчаўся на левым беразе ракі Туул. Некаторыя з палацаў таксама выкарыстоўваліся ў рэлігійных мэтах[3].

Пабудаваны паміж 1893 і 1903 гадамі комплекс складаўся з галоўнай брамы на поўдні і агароджанага двара, цэнтральнага двара з галоўнай залай для аўдыенцый і храмам і двух бакавых двароў на ўсходзе і захадзе. Праз дарогу на поўнач ляжаў яшчэ адзін комплекс. Апошнім дададзеным збудаваннем быў Зімовы палац ва ўсходнім двары, двухпавярховы белы будынак як сучасная рэзідэнцыя Богда-хана. Ён быў пабудаваны ў 1905 годзе, і цяпер у ім знаходзіцца музей з прадметамі, звязанымі з імператарскім мангольскім дваром.

Вялікі манументальны роспіс яго выкананы Балдугійнам Шаравам  (руск.) і захоўваецца ў Музеі імя Дзанабадзара  (руск.).

Зялёны палац — адна з нямногіх гістарычных славутасцяў Манголіі, якая не была цалкам знішчана Саветамі або камуністычнымі войскамі[4]. Аднак большасць пабудоў усходняга і заходняга двара былі страчаны, захаваўся толькі цэнтральны двор.

Палацавы комплекс складаецца з Зімовага палаца, Брамы міру і Шчасця, Астуджальнага павільёна, а таксама шасці храмаў, кожны з якіх змяшчае будыйскія творы мастацтва, святое пісанне і танкі[5], такія як храм Найдан і храм Макранц. Усяго палацавы комплекс налічвае 20 збудаванняў. Музей налічвае каля 8600 экспанатаў і штогод прымае больш за 40 тысяч наведвальнікаў. На выставе прадстаўлены многія рэчы Богда-хана, такія як яго трон і ложак, яго калекцыя твораў мастацтва і пудзілаў жывёл, яго багата ўпрыгожаную цырыманіяльную юрту, пару цырыманіяльных ботаў, падораных хану рускім царом Мікалаем II, а таксама аздобленыя каштоўнасцямі рэгаліі, якія насіў свойскі слон Богда-хана[6][7]. У цяперашні час ён знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства адукацыі, культуры, навукі і спорту Манголіі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Old Temples.
  2. Majer. Monasteries and Temples of Bogdiin Khьree, Ikh Khьree or Urga, the Old Capital City of Mongolia in the First Part of the Twentieth Century(недаступная спасылка) 36. Budapest: Documentation of Mongolian Monasteries. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана 30 January 2009.
  3. Majer. Monasteries and Temples of Bogdiin Khьree, Ikh Khьree or Urga, the Old Capital City of Mongolia in the First Part of the Twentieth Century. Budapest: Documentation of Mongolian Monasteries. Архівавана з першакрыніцы 27 February 2009. Праверана 30 January 2009.
  4. Bogd Khan Palace Museum; Ulan Bator attractions.
  5. Must see attractions in Ulaanbaatar, [object Object].
  6. Museums to Highlight(недаступная спасылка). artscouncil.mn. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2008. Праверана 18 January 2023.
  7. Kohn, Michael Lonely Planet Mongolia 4th edition, 2005 ISBN 1-74059-359-6, p. 63

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]