Богда-гэгэн VIII
Нгаванг Лабсанг Чок’і Ньіма Тэндзін Вангчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ངག་དབང་བློ་བཟང་ཆོས་ཀྱི་ ཉི་མ་བསྟན་འཛིན་དབང་ཕྱུག་ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лігдэн-хан (XVII стагоддзе) | ||||||
|
|||||||
Царква | школа Гелуг | ||||||
Папярэднік | Богда-гэгэн VII | ||||||
Пераемнік | Богда-гэгэн IX | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | Лама, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
13 кастрычніка 1869 |
||||||
Смерць |
17 красавіка 1924 (54 гады) |
||||||
Муж | Цэндзійн Дандагдулам[d] і Queen Genepil[d] | ||||||
Дзеці | Ялгуўсан-хутухта (прыёмны сын) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нгава́нг Лабса́нг Чо́к'і Ньі́ма Тэнзі́н Вангчу́г (манг.: Агваанлувсанчойжиннямданзанванчүг, тыб.: ངག་དབང་བློ་བཟང་ཆོས་ཀྱི་ཉི་མ་བསྟན་འཛིན་དབང་ཕྱུག་, Вайлі: ngag dbang blo bzang chos kyi nyi ma bstan 'dzin dbang phyug; 1869, Лхаса — 17 красавіка 1924, Урга), Богда-гэгэн VIII — восьмы Халха-Джэбцзундамба-хутухта[заўв 1], кіраўнік будыстаў Манголіі. Богда-хан, тэакратычны кіраўнік Манголіі (1911—1921), манарх Манголіі з абмежаванымі правамі (1921—1924). Першы і апошні вялікі хан незалежнай Манголіі з канца XVII стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Богда-гэгэн VIII нарадзіўся ў 1869 годзе[заўв 2] у сям'і тыбецкага чыноўніка праз год пасля смерці свайго папярэдніка, Богда-гэгэна VII. Першыя гады жыцця ён правёў з маці ў лхаскім палацы Далай-ламы, Патале.[1] Афіцыйнае прызнанне хлопчыка новым Богда-гэгэнам адбылося ў Патале пры ўдзеле Далай-ламы XII і Панчэн-ламы.[2] У 1873—1874 гадах з Манголіі ў Лхасу адправілася вялікая ўрачыстая працэсія, у тым ліку і расійскія бурацкія ламы,[3] каб суправадзіць хубілгана ў Манголію. У 1875 годзе Богда-гэгэн VIII прыбыў у Ургу.
Праз некалькі месяцаў юны Богда быў прадстаўлены мангольскаму народу, знаці і духавенству, аднак ён «…не стаў цацкай у руках лам, а наадварот, трымаў іх у сваіх руках. З юных гадоў ён марыў калі не аднавіць вялікае царства Чынгісхана, то хоць бы вызваліць Манголію ад кітайцаў і зрабіць самастойнай. Удзельныя князі баяліся яго, народныя масы любілі».[4]
Супрацьстаянне з цынскай адміністрацыяй Ургі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўсяго толькі пяці гадоў з часу прыезду ва Ургу з Тыбета, у дзесяцігадовым узросце, Богда-гэгэна пачало турбаваць засілле ў сталіцы кітайскіх гандляроў, абапіраючыся на старадаўні звычай аддаленасці манастырскіх пабудоў ад свету і ўсяго свецкага. У 1882 годзе ён падаў на імя цынскага імператара Гуансюя даклад, у якім апавясціў, што, калі кітайскі гандлёвы квартал не пераедзе за горад, то сам Богда-гэгэн перанясе сваю стаўку з Ургі ў Эрдэні-Дзу. Цынскія ўлады пайшлі на саступку і вызвалілі манастыр ад сваіх гандляроў (пры гэтым расійскія гандлёвыя пабудовы засталіся на сваіх месцах).[5]
Богда-гэгэн схаваў у сваім палацы свайго старога настаўніка, адмовіўшыся выдаць яго для суда цынскай адміністрацыі; актыўна пратэставаў супраць павышэння падаткаў ургінскім амбанем Дэ Лінам, адмаўляўся ад сустрэчы з ім і ўрэшце дамогся яго адстаўкі, нягледзячы на яго пекінскую пратэкцыю.[6] Існуюць звесткі, што малады Богда-гэгэн, новы энергічны лідар будыйскай Манголіі, справакаваў нават спробы замаху на яго жыццё з боку імперскіх улад, якія мелі месца ў 1900-х гадах[7]
Канфлікт вакол візіту Далай-ламы XIII
[правіць | правіць зыходнік]Паводле паведамленняў еўрапейцаў, якія абапіраліся на чуткі, Богда-гэгэн недалюбліваў і новага Далай-ламу XIII, што выявілася ў 1904 годзе, калі той прыбыў з Тыбета ў Халху, ратуючыся ад акупацыі Лхасы брытанскім экспедыцыйным корпусам Янгхасбенда. «…За час знаходжання Далай-ламы ва Урзе паміж ім, яго дваром і хутухтам з дваром апошняга ішлі бесперапынныя непаразуменні»[8] Азначалі, што Богда-гэгэн не ўдзельнічаў у цырымоніі сустрэчы Далай-ламы ва Урзе, ні разу не наведаў яго за ўвесь час яго знаходжання ў халхаскай сталіцы, і распарадзіўся выставіць з падведамнага яму ўргінскага манастыра падрыхтаваны для таго трон, палічыўшы яго больш ганаровым, чым свой, чым выклікаў абурэнне тыбетцаў[9]. Ф. І. Шчарбацкі прыводзіць паведамленне нейкага кітайца, што Богда-гэгэн нават правёў адмысловы тантрычны рытуал выгнання («гүрэм»), накіраваны на выправаджэнне Далай-ламы са сталіцы[10].
Агульнае месца ў мемуарах еўрапейцаў, якія наведвалі тым часам Ургу — тое, што Богда-гэгэн і Далай-лама нібы не падзялілі паміж сабой ахвяраванні паломнікаў, а таксама асабістая зайздрасць Богда-гэгэна, які страціў з прыездам Далай-ламы большую частку пашаны і павагі. Паводле іншых звестак, якія абапіраюцца на мангольскія і тыбецкія крыніцы, канфлікту паміж іерархамі не было, а яго правакавалі цынскія ўлады, выкарыстоўваючы акружэнне Богда-гэгэна, каб выгнаць Далай-ламу з Манголіі[11] З мангольскіх крыніц вядома, што Далай-лама некалькі разоў тайна сустракаўся з Богда-гэгэнам, феадаламі і вышэйшымі ламамі; відаць, на гэтых сустрэчах і было вырашана, што Манголія і Тыбет разарвуць сваю сувязь з імперыяй Цын, пра што паведамляў рускі пагранічны камісар у Кяхце А. Д. Хітраво[12].
Пасля нацыянальнай рэвалюцыі ў Манголіі Тыбет прызнаў незалежнасць богда-ханскай Манголіі.
На чале нацыянальна-вызваленчага руху
[правіць | правіць зыходнік]Сіньхайская буржуазная рэвалюцыя 1911 года ў імперыі Цын прывяла да крызісу цынскага кіравання ў Манголіі. 27-28 ліпеня 1911 года ва Урзе адбылася тайная нарада мангольскіх ламаў і князёў пад старшынствам Богда-гэгэна. Афіцыйнай нагодай да сходу было абмеркаванне ініцыятыў Пекіна правесці кітайскую каланізацыі Халхі. Нарада прыняла рашэнне аб аддзяленні Халхі ад імперыі Цын пры дапамозе Расіі; было вырашана таксама накіраваць дэлегацыю ў Пецярбург[13]
1 снежня 1911 года ва Урзе быў апублікаваны заклік з абвяшчэннем незалежнасці. У ім гаварылася, што на землях маньчжураў і кітайцаў адбываецца пераварот, а Манголія першапачаткова была незалежнай дзяржавай і таму вырашана ўтварыць незалежную мангольскую дзяржаву.[14] Раззбраенне кітайскага гарнізона Ургі прайшло мірна. 4 снежня маньчжурскі амбань Саньдо выехаў у Кяхту. 29 снежня 1911 года ва Урзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўзвядзення Богда-гэгэна VIII на прастол вялікага хана (Богда-хана) Манголіі. У ёй прынялі ўдзел пасланцы чатырох аймакаў Манголіі. Пра пераход пад уладу Богда-гэгэна заявілі многія аймакі і сеймы, прычым не толькі ў Халсе: таксама Хубсугул, Уранхай, Дарыганга, Хулунбуір (Барга), Шылэн-гол (Сілінгол), дэрбеты і інш. Былі створаны дзве палаты: верхняя і ніжняя. Верхняя складалася з пяці міністраў (унутраных спраў, замежных спраў, юстыцыі, ваеннага і фінансаў) і 11 іх намеснікаў. У ніжнюю палату ўваходзілі чыноўнікі гэтых пяці міністэрстваў.
Імкнучыся аб'яднаць Манголію, у 1912 годзе Богда-гэгэн падтрымаў нацыянальна-вызваленчы рух манголаў у Знешняй і Унутранай Манголіі. У прыватнасці, аб'яднаным мангольскім войскам, якімі фактычна кіраваў Дамбі-Джанцан (Джа-лама), быў разбіты гарнізон крэпасці кітайскага амбаня Заходняй Манголіі, які знаходзіўся ў Хоўдзе. За гэта Богда-хан дараваў яму тытул хашуннага князя, аднак, даведаўшыся пра жорсткія парадкі, ўведзеныя Джа-ламай у сваім хашуне, пра яго сепаратысцкія планы і непадпарадкаванне ўказам Богда-хана, пазбавіў яго тытулаў і прывілеяў, а ў 1914 годзе накіраваў запыт расійскім ураду на яго арышт і высылку ў Расію.[15]
Процідзеянне кітайскай акупацыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі Богда-хан страціў знешнюю падтрымку, і мілітарысцкі Кітай пачаў экспансію ў Манголію, прад'явіўшы прэтэнзіі на ўсю спадчыну імперыі Цын. У 1918 г. у Манголію пранікалі чырвоныя і белыя атрады з Сібіры, абхопленай грамадзянскай вайной. Чэнь І, кітайскі рэзідэнт ва Урзе, увесну 1918 г. стаў патрабаваць уводу кітайскіх войскаў. 26 мая 1918 г. мангольскі ўрад пагадзіўся на ўвод у сталіцу аднаго батальёна. У ліпене-жніўні 1918 г. савецкая ўлада ў Сібіры пала. Міністр замежных спраў Манголіі Б. Цэрэндорж заявіў Чэнь І, што ва ўводзе войскаў няма неабходнасці, таму што больш няма небяспекі ад бальшавікоў. Аднак батальён працягнуў рух і ўвайшоў ва Ургу ў жніўні, у парушэнне Кяхцінскага пагаднення.
У кастрычніку 1919 года Чэнь І ўзгадніў з мангольскімі князямі, якія ўваходзілі ў верхнюю палату парламента, 64 пункты «Аб павазе Знешняй Манголіі ўрадам Кітая і паляпшэнні яе становішча ў будучыні». Дакумент быў пасланы ў Пекін. Богда-хан паслаў туды ж дэлегацыю, каб паспрабаваць спыніць рэалізацыю плана Чэнь І. Аднак гэта не аказала ўплыву на кітайскі план аднаўлення ўлады ў Знешняй Манголіі: неўзабаве ва Ургу прыбыў на чале 15-тысячнай войска генерал Сюй Шучжэн. Богда-хан адмовіўся прыкласці пячатку да прынятага верхняй палатай парламента пад ціскам Сюя пастановы аб ліквідацыі мангольскай аўтаноміі. Аднак дакумент быў адпраўлены ў Кітай і прэзідэнт выдаў пастанову аб задавальненні гэтай «просьбы». У лютым 1920 года Богда-хана і прадстаўнікоў мангольскага ўрада кітайскія акупанты прымусілі правесці цырымонію пакланення перад партрэтам прэзідэнта Кітайскай рэспублікі Сюй Шычана.
Пасля таго, як Сюй пакінуў сталіцу і вярнуўся Чэнь І Богда-хан ізноў атрымаў некаторую свабоду дзеянняў. На прапановы зргінскага антыкітайскага падполля, якое звязалася з ім, арганізаваць узброенае паўстанне ў сталіцы ён адказваў, што пакуль неабходна чакаць. Разам з гэтым, калі дэлегатам ізноў утворанай Мангольскай народнай партыі ў савецкім Іркуцку спатрэбіўся афіцыйны ліст з просьбай аб ваеннай дапамозе, завераны асабістай пячаткай Богда-хана, ён перадаў такі дакумент рэвалюцыянерам праз свайго да-ламу Пунцагдоржа.
Адносіны з Унгернам
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 1920 года з Забайкалля ў Манголію ўвайшла Азіяцкая конная дывізія пад камандаваннем ген. Унгерн-Штэрнберга, і распачала няўдалую спробу штурму сталіцы. Кітайскі генералітэт, адмовіўшыся падпарадкоўвацца Чэнь І, ізноў арыштаваў Богда-гэгэна. Богда-гэгэн вырашыў звярнуцца па дапамогу да Ўнгерна. У канцы 1920 года ён накіраваў у стаўку Азіяцкай дывізіі, якая знаходзілася ў раёне Керулена, главу Шабінскага ведамства Хушыктэн-ламу з афіцыйнай просьбай да барона вызваліць Халху ад кітайцаў, а таксама прароцтвам пра тое, што ў лютым 1921 года той выб'е кітайскі гарнізон з Ургі, блаславіўшы халхаскіх князёў на стварэнне аб'яднанай арміі яму ў дапамогу.[16] Калі дывізія Унгерна 29 студзеня перайшла ў даліну У-Булан перад вырашальным штурмам Ургі, ад Богда-гэгэна да Унгерна прыбыў іншы лама, які перадаў яго асабістае пісьмо з блаславеннем на выгнанне кітайцаў з Ургі.
У ноч на 3 лютага змяшаны атрад з тыбетцаў, манголаў, буратаў і рускіх пад камандаваннем харунжага Ц. Тубанава і тыбетца Саж-ламы Жам'янданзана арганізаваў вызваленне Богда-хана з-пад арышту ва ўргінскай рэзідэнцыі каля паўночнага падножжа Богда-улы, і даставіў яго ў манастыр Манджушры-хійд на процілеглы схіл гары ў той час, як войскі Унгерна пачалі баі з кітайскім гарнізонам Ургі. Весткі аб вызваленні Богда-хана аказалі наймацнейшае дэмаралізавальнае ўздзеянне на кітайцаў. На наступны дзень Азіяцкая дывізія заняла сталіцу.[17]
У выніку ў Манголіі была адноўлена абсалютная манархія на чале з Богда-ханам; 22 лютага 1921 года ва Урзе ім быў сфарміраваны новы ўрад. Ён дараваў Унгерну, як і іншаму генералу Азіяцкай дывізіі Б. П. Разухіну, княжацкія званні. Унгерн застаўся камандуючым Азіяцкай коннай дывізіяй. Шырока распаўсюджаны погляд, што Унгерн стаў дыктатарам ці ханам Манголіі, з'яўляецца памылкай.
Пасля Народнай рэвалюцыі
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку спагадаючы ідэям Унгерна аб рэстаўрацыі ў Расіі манархіі, Богда-гэгэн загадаў мангольскаму насельніцтву аказваць садзейнічанне Унгерну ў яго паходзе ў савецкую Сібір.[18] Пасля таго, як стала відавочным паражэнне Азіяцкай дывізіі ў Бураціі, Богда-хан адмовіўся ад планаў Унгерна перавезці яго разам з жонкай далей ад фронту, у заходнемангольскі Улясутай[19], і застаўся ва Урзе да заняцця сталіцы Мангольскай народнай арміяй пад камандаваннем Сухэ-Батара. Праз тры дні пасля гэтага, 9 ліпеня 1921 года, Богда-хан атрымаў ліст, у якім правадыры Народнай рэвалюцыі апавясцілі яго аб тым, што ўсе парадкі ў краіне, за выключэннем рэлігіі, будуць перагледжаны і рэфармаваны.[20] На наступны дзень ЦК выдаў распараджэнне аб фарміраванні новага ўрада на чале з Бадоа, у той час як Богда-хан абвяшчаўся абмежаваным манархам; 11 ліпеня ён быў ізноў цырыманіяльна рэінтранізаваны.
Пасля смерці Богда-гэгэна 20 мая 1924 года ад раку горла[21] манархія ў краіне была ліквідавана, што было замацавана ў прынятай канстытуцыі. У 1928 годзе Мангольская народна-рэвалюцыйная партыя наклала забарону на пошук новых тулку Джэбцзундамбы ў Манголіі. Наступны Богда-гэгэн IX быў знойдзены ў Тыбеце, і толькі пасля дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне быў абвешчаны духоўным лідарам будыстаў Манголіі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Як і папярэднік Дзанабадзар, Богда-гэгэн VIII зняў манаскія зарокі і ажаніўся. У еўрапейскай і паслярэвалюцыйнай мангольскай гістарыяграфіі маецца здагадка, што гэта жаніцьба была абумоўлена палітычнымі матывамі (заснаваннем тэакратычнай манархіі, у якой улада перадавалася б ад бацькі да сына па спадчыне) і прыкладам яго роднага малодшага брата Луўсанхайдава, які прыбыў у Манголію разам з ім і стаў дзяржаўным аракулам у ізноў пабудаванай для яго рэзідэнцыі, ажаніўшыся з дачкой кіраўніка ўргінскім Маймачэнам Сурэнхорла[22]. Изучение монгольских архивных материалов не подтвердило эти предположения.[14]
Богда-гэгэн усынавіў сына Цэндзійн Дандагдулам,[18] у якім быў апазнаны хубілган Ялгуўсан-хутухты. Яго лёс пасля рэвалюцыі невядомы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Паводле тыбецкай будыйскай традыцыі, 23-і ў лініі перараджэнняў Джэбцзундамба-хутухт
- ↑ У некаторых крыніцах памылкова прыводзіцца 1870 год — датаванне гл. Сонинбаяр Ш., Пунсалдулам Б. 2009. Монголын тусгаар тогтнол оюун санааны их удирдагч VIII Богд Жэвзундамба хутагт. Улаанбаатар. Акрамя таго, магла быць проста не ўлічана розніца ў календарах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Паводле звестак А. М. Пазднеева; цыт. паводле: Монгуш М. Известный и неизвестный Богдо-гэгэн // Этнографическое обозрение Online. 2006. Сентябрь. С. 3 Архівавана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Князев Н. Н. Легендарный барон // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. М.: КМК, 2004 ISBN 5-87317-175-0 с. 67
- ↑ Гл.: Сазыкин А. Г. В Лхасу за гэгэном // Историография и источниковедение истории стран Азии и Африки. Вып. XIII. — Л., 1990. C. 202—214.
- ↑ Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. М.: КМК, 2004 ISBN 5-87317-175-0 с. 181
- ↑ Позднеев А. М. Очерки быта буддійскихъ монастырей и буддійскаго духовенства въ Монголии въ связи съ отношеніями вего последняго къ народу. Санкт-Петербург, Типография Императорской Академии наук, 1887. — с. 371
- ↑ АВПРИ, ф. Китайский стол, оп. 491, д. 1454, л. 62 (из донесения российского консула в Урге В. Ф. Любы)
- ↑ Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. М.: КМК, 2004 ISBN 5-87317-175-0 сс. 181
- ↑ АВПРИ, ф. Миссия в Пекине, оп. 761, д. 409, л. 310—315 и об. Копия. Записка кяхтинского пограничного комиссара, полковника генерального штаба А. Д. Хитрово о Далай-ламе и его деятельности 1904—1906 гг. Цит. по: Россия и Тибет: сб. рус. арх. док., 1900—1914 / Ин-т востоковедения; Ин-т Дал. Востока. — М.: Вост. лит., 2005. — С. 108.— ISBN 5-02-018440-3.
- ↑ Козлов П. К. Тибет и Далай-лама. — М.: КМК, 2004. — С. 72. — ISBN 5-87317-176-9.
- ↑ Архив СПбВ РАН, ф. 725, оп. 1, ед. хр. 129, л. 16 — дневниковая запись от 16 июня 1905 года
- ↑ Кузьмин С. Л., Ж. Оюунчимэг. Богдо-гэгэн VIII — великий хан Монголии // Азия и Африка сегодня, 2009. — № 1. С. 59—64.
- ↑ Гл. Бадарчи О. С., Дугарсурэн Ш. Н. Богд хааны амьдралын он дарааллын товчоон. Улаанбаатар: Хаадын сан, 2000; Хитрово А. Д., Белов Е. А. Записка подполковника Генерального штаба Хитрово о Далай-ламе и его деятельности 1906 года. — Восток, 1996, № 4. — C. 136—141.
- ↑ Белов Е. А. 1999. Россия и Монголия (1911—1919 гг.). М.: Вост. лит., с.37-38.
- ↑ а б Батсайхан О. 2008. Монголын суулчийн эзэн хаан VIII Богд Жавзандамба. Улаанбаатар: Адмон.
- ↑ АВПРИ, ф. Китайский стол, 143, оп. 491, д. 637, л. 16
- ↑ Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. М.: КМК, 2004 ISBN 5-87317-175-0 с. 202
- ↑ Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. М.: КМК, 2004 ISBN 5-87317-175-0 сс. 209—212
- ↑ а б Гл. Кузьмин С. Л., Ж. Оюунчимэг. Богдо-гэгэн VIII — великий хан Монголии // Азия и Африка сегодня, 2009, № 1, сс. 59-64.
- ↑ Князев Н. Н. Легендарный барон // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. М.: КМК, 2004 ISBN 5-87317-175-0 с. 107
- ↑ Ц. Насанбалжир. Революционные мероприятия народного правительства Монголии в 1921—1924 годах. — М., 1960. — сс. 11-13
- ↑ Кузьмин С. Л., Оюунчимэг Ж. Буддизм и революция в Монголии Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Б. Отгонбаяр Дурлалын cvмд тавтай морил (19.05.2006) Архівавана 9 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Богда-хан, манах-бунтар» Архівавана 19 сакавіка 2009. (англ.)
- Фота палаца Богда-гэгэна VIII (1) Архівавана 13 мая 2012.
- Фота палаца Богда-гэгэна VIII (2) Архівавана 9 лютага 2009.