Перайсці да зместу

Зігмашына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зігмашына робіць паглыбленні на цыліндрычнай трубе

Зігмашына[1] (ням.: Sickenmaschine) — прыстасаванне для фарміравання выступаў або паглыбленняў на прамым лісце або на трубах з ліставога металу. Складаецца з двух валікаў, адзін з якіх мае станоўчую форму выпукласцяў, а другі — адмоўную. Гэтыя ролікі звычайна зменныя. Паміж ролікамі ўстаўляецца ліст металу. Затым адзін або абодва ролікі прыводзяцца ў рух (уручную або з дапамогай рухавіка), і ліст працягваюць.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.500