Перайсці да зместу

Зімаза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зімаза — сукупнасць ферментаў спіртавога браджэння, якія выдзяляюцца дражджамі і садзейнічаюць пераўтварэнню цукру ў спірт[1]. Упершыню зімаза была выдзелена з клетак дрожджаў у 1897 годзе нямецкім хімікам Эдуардам Бухнерам, які ўпершыню ферментаваў цукар без удзелу жывых клетак, за што атрымаў у 1907 годзе Нобелеўскую прэмію па хіміі.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.500