Зінаіда Пятроўна Зубкова
Выгляд
Зінаіда Пятроўна Зубкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1938[1] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэатральная актрыса |
Гады актыўнасці | з 1993 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 3123827 |
Зінаіда Пятроўна Зубкова (нар. 3 лістапада 1938, Ульянаўка, Тосненскі раён, Ленінградская вобласць) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (2013). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1960) па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра» (курс Народнага артыста БССР К. М. Саннікава). З 1960 года працуе ў Купалаўскім тэатры.
У 2020 годзе засталася сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі[2].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміяй БССР (1984) за выкананне ролі Марысі ў радыёспектаклі «Хамуціус» паводле А. Куляшова
- Народная артыстка Беларусі (2013)[3].
Зноскі
- ↑ Zinaida Zubkova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ У Купалаўскі спрабуюць набраць трупу з акцёраў абласных тэатраў і студэнтаў
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 26 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зінаіда Зубкова на сайце Купалаўскага тэатра
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
- Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР