Перайсці да зместу

Зінаіда Іванаўна Конаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з З. Конаш)
Зінаіда Іванаўна Конаш
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1940(1940-10-01) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Зінаіда Іванаўна Конаш (нар. 1 кастрычніка 1940, в. Паршні, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працуе галоўным архітэктарам праектаў у Віцебскграмадзянпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў г. Віцебск[1].

Будынак Віцебскага педагагічнага інстытута

У складзе аўтарскіх калектываў распрацавала праекты жылых, гандлёвых, відовішчных, культурна-бытавых будынкаў — у Віцебску, Полацку, Новалукомлі[1], шаснаццаціпавярховы жылы дом па вуліцы Генерала Белабародава, 5 (сааўтар У. Зубкоў) з кінатэатрам «Беларусь», карпусы педагагічнага інстытута (сааўтар У. Зубкоў)[2].

Зноскі

  1. а б в Конаш Зинаида Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Віцебск // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.