Перайсці да зместу

КОМПО

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТАА "КОМПО"
Тып бізнес
Заснаванне 1991
Краіна
Размяшчэнне Брэст, Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас
Ключавыя постаці Міхал Белавусав, Эла Джангозова
Галіна Мясаперапрацоўчай і малочнай галін
Сайт kompo.by

ТАА "КОМПО" - прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для мясаперапрацоўчай і малочнай галін. Галоўны офіс знаходзіцца ў г. Брэст, Беларусь.[1]

Прадпрыемства КОМПО было заснавана ў 1991 годзе Міхалам Белавусавым.[2]

Храналогія развіцця:

[правіць | правіць зыходнік]

1993 год - выпуск электрамагнітных клапанаў для адключэння падачы вадкага паліва ў гарэлачны прылады суднавых катлоў;[3]

1996 год - з'яўленне новага прадукту - кліпсатары для ўпакоўвання кілбасных вырабаў, сыру, паставістых прадуктаў і мясных паўфабрыкатаў у абалонкі і пакеты;[4]

1996-2006 г.г. - распрацоўка канструктарскай дакументацыі і вытворчасць 22 мадыфікацый кліпсатараў;[5]

2001 год - з'яўленне канструктарскай дакументацыі і трох мадэляў шпрыцаў для выпуску кілбасных вырабаў;[6]

2002-2005 г.г. - стварэнне дзвюх мадэляў машын для драбнення замарожаных прадуктовых блокаў;[7]

2006 год - вытворчасць дзвюх мадэляў шпрыцаў для выпуску вяршковага масла, масы для плаўленых сыроў, мяккага дыетычнага тварагу;[8]

2003-2007 г.г. - асваенне новых тэхналогій абсталявання для выраблення сасіскавых вырабаў, працы з фаршам, хлебабулачных вырабаў, а таксама камплектуючых для маркавання, мыцця тары і таму падобнае.[2]

Назва КОМПО паходзіць ад 2 словаў "кампазіцыйныя матэрыялы", бо кампанія пачала дзейнасць па вытворчасці запчасткаў з пластыку для дыванова-ткацкай галіны.[9]

Заснавальнікам і дырэктарам кампаніі з'яўляецца Міхал Белавусаў.[9][10]

У 2010 годзе ён быў узнагароджаны дыпломам "Чалавек гады Брэстчыны" ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, а ў 2018 годзе - "Чалавек года Брэстчыны" ў галіне прамысловасці.[11][12]

У 2020 годзе пасаду дырэктара заняла дачка заснавальніка Эла Джангозова.[13][14]

Кампанія займалася вырабам пластыкавых і металічных вокнаў, сэндвіч-панэляў і таму падобнае. Цяпер дзейнасць засяроджана на вытворчасці абсталявання для мясаперапрацоўчай і малочнай галін па сістэме Кайдзен.[15]

Прадукцыя КОМПО мае СЕ-маркаванні і сертыфікаты адпаведнасці вымогам Дырэктыў бяспекі Еўрасаюза і ISO 9001-2015.[16]

Кампанія з'яўляецца пастаўшчыком абсталявання ў 40 краін свету.[17]

КОМПО займаецца развіццём навучальна-забаўляльнага цэнтра "Палянка", а таксама дапамагае школе-інтэрнату ў Жабінцы і ліцэю ў Брэсце.[18]

Прадпрыемству прысуджаны Прэмія Ўрада Рэспублікі Беларусь і Прэмія Брэсцкага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці, укараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.[19]

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №279 ад 28.04.2006 прадпрыемства занесена на Рэспубліканскую дошку Пашаны пераможцаў спаборніцтва 2005 года.[19]

Пералік зносак

[правіць | правіць зыходнік]

  1. Международная выставка «Агропродмаш 2015» в Москве Архівавана 17 мая 2021.
  2. а б Фирменные принципы "КОМПО": высокая надежность, долговечность и эффективность
  3. ИНТЕРВЬЮ Михаил Белоусов
  4. ИНТЕРВЬЮ Александр Курач
  5. Итоги выставки IFFA 2016
  6. УМП "КОМПО" представит новинки предприятия на выставке "Агропродмаш-2012"
  7. «Агропродмаш-2018»: оборудование КОМПО – залог обеспечения потребителей качественной пищевой продукцией(недаступная спасылка)
  8. Выставка IFFA 2016 Архівавана 17 мая 2021.
  9. а б «КОМПО»: ИСТОРИЯ СОЗДАНИЯ ПРЕДПРИЯТИЯ ЕВРОПЕЙСКОГО УРОВНЯ Архівавана 17 мая 2021.
  10. В Бресте на Я.Купалы появился новый арт-объект
  11. Итоги конкурса «Человек года Брестчины». Кто стал лауреатом
  12. Звания "Человек года Брестчины" удостоены 15 жителей области
  13. ИНТЕРВЬЮ Элла Джангозова
  14. Идеальная «рифма» с потребителем(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 17 мая 2021.
  15. Компания КОМПО отмечает свое 30-летие
  16. «КОМПО»: бережливое производство как стиль жизни
  17. Как можно работать эффективно? Предприятие «Компо» внедрило у себя японскую схему вовлечения каждого в общее дело
  18. ЛУЧШЕЕ СРЕДИ РАВНЫХ
  19. а б Трудные шаги на пути к высокоэффективному производству(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 17 мая 2021.