Ка’ Дарыа

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ка' Дарыа)
Перайсці да: рух, знайсці
Ка' Дарыа

Ка' Дарыа ці Палацца Дарыа (італ.: Ca' Dario, Palazzo Dario) — палац у Венецыі, у раёне Дарсадура. Адным бокам выходзіць на Гранд-канал, іншы — на плошчу Барбара. Насупраць палаца размяшчаецца прыстань Санта-Марыя дэ Гільё.

Палац уяўляе сабою цудоўны ўзор архітэктуры Рэнесансу. Мазаічны фасад з каляровага мармуру прыцягвае ўвагу. Палац быў пабудаваны ў 1487 годзе.

Сярод уладальнікаў асабняка быў французскі паэт Анры дэ Рэнье, які жыл тут у канцы XIX стагоддзя. Таксама палац знакаміты тым, што тут праходзіла адно з вяселляў вядомага кінарэжысёра Вудзі Алена.

Палац мае благую славу праклятага дома. Уладальнікі асабняка не раз падвяргаліся гвалту, станавіліся банкрутамі ці самазабойцамі. Апошняя смерць адбылася ў 1993 годзе, калі тут застрэліўся адзін з найбагацейшых італьянскіх прамыслоўцаў пасля гучнага карупцыйнага скандалу.

У 2005 годзе нямецкая пісьменніца Петра Реске выпусціла кнігу-бэстсэлер «Палацца Дарыа».

Venice - Dario's Palace.jpg

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]