Кабрыялет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кабрыялет (фр.: cabriolet) — у першапачатковым значэнні лёгкая аднавосная конная фурманка са складваючымся дахам, у якую запрагаўся адзін конь[1]. У сучасным значэнні — легкавы аўтамабіль з адкідваючымся верхам і колькасцю месцаў два ці больш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя кабрыялеты з'явіліся ў Францыі ў пачатку XIX стагоддзя. Неўзабаве гэты выгляд наёмнага пасажырскага транспарту выцесніў з ужытку больш цяжкія фурманкі і стаў вельмі папулярным у Парыжы, Лондане і іншых гарадах.

Сучасныя аўтамабілі-кабрыялеты аснашчаюць складваючымся мяккім (з вінілу або палатна) альбо жорсткім верхам. Яны, як правіла, выкананы на базе ўзмоцненых кузаваў звычайных дарожных седанаў, хэтчбэкаў і аснашчаны толькі двума дзвярамі.

У розных краінах гэты тып кузава называецца па-рознаму. У кантынентальнай Еўропе распаўсюджаны вытворныя ад французскага слова «Cabriolet» («кабрыяле»). У Вялікабрытаніі такія аўтамабілі гістарычна называлі «Drop-head coupé» («купэ з апускаючымся верхам»), а ў цяперашні час у англійскай мове, у асаблівасці, у ЗША і Аўстраліі, распаўсюджаны тэрмін «Convertible» («трансфарміруемы»).

Таксама, існавалі і існуюць блізкія тыпы кузаваў:

У пачатку 60-х у сувязі з павелічэннем патрабаванняў да бяспекі вытворцы сталі выпускаць кабрыялеты ў кузаве тарга. Асноўнае яго адрозненне - гэта наяўнасць дугі бяспекі і задняга шкла. Гэта дазволіла павысіць бяспеку ў выпадку перакульвання. Першай такой мадэллю стаў Triumph TR4 1961 года выпуску, і ў далейшым яго сталі выкарыстоўваць многія еўрапейскія і амерыканскія вытворцаў.[2]

Гэта спартыўны, менш практычны для штодзённай эксплуатацыі, варыянт родстэра, які бывае адно - або двухмесным. Кузаў, як і ў родстэра адкрытага тыпу, бакавых дзвярэй, як правіла, дзве. Лабавое, задняе і (або) бакавыя шкла, часта нізкія па вышыні, альбо адсутнічаюць зусім. Часта няма магчымасці ўстаноўкі складнога або жорсткага даху, з-за нізкага лабавога шкла (пры наяўнасці магчымасці ўстаноўкі, дах усталёўваецца цалкам ўручную, як на класічных мадэлях).

Усё гэта адбіваецца на эксплуатацыйных якасцях машыны (напрыклад, дыскамфорт пры зімовай яздзе, неабходнасць апранаць шлем пры адсутным лабавым шкле), таму сёння вытворцы практычна не выпускаюць падобныя масавыя серыйныя мадэлі, хоць у першай палове 20 стагоддзя дадзены тып кузава быў вельмі папулярны. Але буйныя вытворцы часам выпускаюць дробнай серыяй спідстеры, якія з'яўляюцца мадыфікацыямі серыйных мадэляў, напрыклад Mercedes-Benz SLR McLaren Stirling Moss афіцыйна паказанага ў 2008 годзе або Porsche 911 Speedster (997) афіцыйна паказанага ў 2010 годзе. Акрамя таго існуюць шэраг дробных фірмаў, якія робяць аўтамабілі з рэтра дызайнам або якія ствараюць рэплікі класічных мадэляў з такім тыпам кузава. Таксама дадзены тып кузава сустракаецца на гоначных мадэлях, напрыклад, на Ле-Манаўскіх прататыпах.

Галерэя родстэраў і кабрыялетаў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі