Кабінет медалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кабінет медалёў (Cabinet des Médailles) або кабінет Францыі (Cabinet de France) — нефармальная назва Аддзялення манет, медалёў і старажытнасцей Нацыянальнай бібліятэкі Францыі, якое лічыцца найстарэйшым у Францыі музеем і займае старадаўні будынак бібліятэкі на ру Рышэльё.

Пасаду захавальніка каралеўскіх медалёў і старажытнасцей увёў кароль Карл IX. Кожны новы манарх пашыраў збор камей, каштоўных камянёў і медалёў, а таксама нумізматычную калекцыю, якая лічылася найбагацейшай у Еўропе. У 1765 годзе свой збор старажытнасцей завяшчаў кабінету адзін з першых археолагаў, граф Келюс. Пасля скасавання каралеўскай улады ў Кабінет медалёў былі перададзены дахрысціянскія артэфакты з рызніцы Сент-Шапелі. У тыя гады кабінетам кіраваў адзін з заснавальнікаў сучаснай нумізматыкі, Тэафіль Марыён Дзюмерсан. У 1846 годзе ў кабінет паступіў Гурдонскі скарб, у 1862 годзе — унікальны збор грэчаскіх манет герцага Люіня.

Гонар збору — залаты статэр цара Бактрыі Эўкратыда I, вагай у 169,2 г і дыяметрам 58 мм. Гэта самая буйная манета, адчаканеная ў антычнасці. Была набыта ў 1867 г. нумізматычным кабінетам за 30 000 франкаў, што ў коштах таго часу было роўным 8,7 кг золата.[1]

Зноскі

  1. Михаил Маркович Максимов. Очерк о золоте. — Недра, 1988.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]