Перайсці да зместу

Кавячынскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кавячынскія — шляхецкі род герба «Астоя» ў ВКЛ. Вядомы з XV ст. Прозвішча паходзіць ад наймення першага радавога маёнтка Кавячын у Польшчы (Свецкі павет). У 1-й палове XVI ст. некаторыя Кавячынскія перасяліліся ў ВКЛ і набылі тут маёнткі.

Прадстаўнікі роду

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мацей (канец 1520-х — 1-я палова 1572)
  • Гектар (? — да 1582), брат Мацея. Валодаў Уздой і Кухцічамі (сёння Уздзенскі раён). З 1575 г. староста Радзівілаў у Алыцы (Валынь).
  • Энах (? — ?), сын Мацея. Падкаморы менскі ў 1609 г. Валодаў Уздой і Кухцічамі.
  • Аляксандр (? — 1633), сын Энаха. Падкаморы вількамірскі ў 1632 г.
  • Крыштоф (? — пасля 1651), сын Энаха. Падкаморы менскі. Апошні ўладальнік Кухцічаў з роду Кавячынскіх. Перайшоў з кальвінізму ў каталіцызм, ператварыў Кухціцкі збор у капліцу, заснаваў уздзенскі касцёл і каталіцкую парафію.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 2001.