Мацей Кавячынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацей Кавячынскі
Ostoja herb.svg
Герб «Астоя»
 
Адукацыя:
Дзейнасць: перакладчык, выдавец
Нараджэнне: 19 мая 1520
Смерць: 1572
Дынастыя: Род Кавячынскіх

Мацей Кавячынскі (19 мая 1520[1] — 1-я палова 1572) — вялікалітоўскі кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Кавячынскіх. У 1540-х вучыўся ў Вітэнбергскім універсітэце, з канца 1550-х жыў у ВКЛ. Нясвіжскі намеснік («справца всех замков и дворов») М. Радзівіла Чорнага. Заснаваў порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху ў Літве і Польшчы. У 1561—1562 г. разам з С. Будным і Л. Крышкоўскім заснаваў Нясвіжскую друкарню, якая ў 1562 г. надрукавала першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі выданні на старабеларускай мове — «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» С. Буднага. Аўтар прадмоў да нясвіжскіх выданняў. У пачатку сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці, пад значным уплывам С. Буднага, намагаўся распаўсюджваць выданні сярод «рускага» насельніцтва. Паводле расійскіх бібліёграфаў (В. С. Сопікаў, І. Каратаеў), Кавячынскі пры дапамозе земскага падскарбія літоўскага А. Валовіча перавёз з Вільні ў Нясвіж кірыліцкія шрыфты Ф. Скарыны. Тыпаметрычны аналіз, нягледзячы на пэўнае падабенства шрыфтоў і ініцыялаў, не пацвярджае гэтай гіпотэзы. Пасля смерці Кавячынскага маёмасць перайшла да яго братоў, друкарню купіў Я. Кішка.

Зноскі

  1. Дзьве даты // Звязда : газета. — 19 мая 2010. — № 95 (26703). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галенчанка Г. Кавячынскі Мацей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 520. — ISBN 985-11-0041-2.