Кадэл ап Эйніян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кадэл ап Эйніян
вал.: Cadell ap Einion
Сцяг Кароль Дэхейбарта
1005 — 1018
Сумесна з Эдвін ап Эйніян
Папярэднік Кінан ап Хівел
Пераемнік Лівелін ап Сейсіл

Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 1018(1018)
Бацька Эйніян ап Оўайн
Дзеці Тэўдур
Дзейнасць манарх

Ка́дэл (вал.: Cadell; памёр у 1018 годзе) — кароль Дэхейбарта (1005—1018)

Кадэл быў сынам Эйніяна і такім чынам пляменнікам Марэдыда і ўнукам Оўайна. У 992 годзе яго брат Эдвін удзельнічаў на баку англічан у не вельмі паспяховым набегу на Уэльс з мэтай звяржэння іх дзядзькі. У 1005 годзе Кадэл і Эдвін сталі разам кіраваць у Дэхейбарце. У 1018 годзе браты былі пераможаны каралём Гвінеда Лівелінам ап Сейсілам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • John Edward Lloyd (1911). A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest (Longmans, Green & Co.)