Эдвін ап Эйніян
Эдвін ап Эйніян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Edwin ap Einion | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Кадэл ап Эйніян | ||||||
Папярэднік | Кінан ап Хівел | ||||||
Пераемнік | Лівелін ап Сейсіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
Смерць | 1018 | ||||||
Бацька | Эйніян ап Оўайн[d] | ||||||
Маці | Эленар верх Гверстан | ||||||
Дзеці | Hywel ab Edwin[d], Maredudd ab Edwin[d] і Owain ab Edwin[d] |
Эдвін (вал.: Edwin) (памёр у 1018 годзе) — кароль Дэхейбарта ў 1005 — 1018 гадах, сын Эйніяна, пляменнік Марэдыда і ўнук Оўайна.
У 992 годзе, з мэтай звяржэння свайго дзядзькі, удзельнічаў на баку англасаксаў у набегу на Уэльс, аднак не дасягнуў сваёй мэты. Наступныя гады пражываў у сваім уладанні ў Херэфардшыры. У 1005 годзе, пры дапамозе войска англасаксаў, стаў каралём Дэхейбарта. Верагодна, кіраваў разам з братам Кадэлам і прымтрымліваўся волі англічан. У 1018 годзе яны абодва былі пераможаны Лівелінам, каралём Гвінеда.
Сын Эдвіна ап Эйніяна — Хівел ап Эдвін — кіраваў Дэхейбартам з 1033 па 1043 год[1]. Старэйшы сын Эдвіна ап Эйніяна — Марэдыд ап Эдвін — таксама кіраваў Дэхейбартам у перыяд з 1033 па 1035 год, разам са сваім братам Хівелам[2].
Зноскі
- ↑ The Early Welsh Kingdoms: Deheubarth (англ.). Castle of Wales. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 13 красавіка 2010.
- ↑ Lloyd E. A History of Wales From The Earliest Times To The Edwardian Conquest. — Лондан: Longmans, Green, and Co., 1939. — Т. II. — P. 372.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- John Edward Lloyd (1911) A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest (Longmans, Green & Co.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эдвін, кароль Дэхейбарта Архівавана 3 ліпеня 2015.