Казялец мнагалісты
Казялец мнагалісты | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||
|
Казялец мнагалісты[3] (Ranunculus polyphyllus) — від травяністых раслін роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна да 100 см вышынёй. Вядомая аднагадовая жыццёвая форма. Сцябло галінастае, з супратыўнымі або даданымі галінамі.
Прыкаранёвае лісце невялікае, суцэльнае, па краі буйназубчастае, шырынёй 3-6 см. Сцябловае лісце сядзячае, глыбокалопасцевае, з лінейна-ланцэтнымі долямі.
Кветкі жоўтыя. Чашачка і вяночак трохліставыя. Чашалісцікаў і пялёсткаў пяць. Цвіце ў маі — чэрвені, плоданасіць у чэрвені — ліпені.
Плод- шматарэшак. У неспрыяльныя гады ў грунце захоўваецца жыццяздольнае насенне..
Экалогія і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Жыве на балотах, сырых лугах, лясных палянах, сярод зараснікаў хмызняку, па берагах вадаёмаў[4].
У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай часткі. Па-за Расіі жыве ў Сярэдняй Еўропе.
Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец мнагалісты | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]
Занесены ў Чырвоныя кнігі Самарскай вобласці, Пензенскай вобласці, Наўгародскай вобласці, Кемераўскай вобласці, Калужскай вобласці, Ліпецкай вобласці, Маскоўскай вобласці, Тульскай вобласці, Татарстана, Мардовіі, Марый Эл. Раней уключаўся ў Чырвоныя кнігі Разанскай вобласці і Удмуртыі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Описание вида в Красной книге Татарстана . ООПТ России.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 610. Ranunculus polyphyllus Waldst. et Kit. ex Willd. — Лютик многолистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 225. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Казялец мнагалісты: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Экалагічныя характарыстыкі віду. База даных «Флора сасудзістых раслін Цэнтральнай Расіі»