Перайсці да зместу

Казіміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Казіміраў, таксама Казімірава Слабада — колішняе мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве, цяпер у складзе горада Мсціслаў, Рэспубліка Беларусь.

Упершыню згадваецца ў 1719 годзе як уладанне мсціслаўскага падкаморыя Крыштафа Валовіча. Згодна з памерамі падатка чопавае за 1719 — 150 злотых — гэта было невялікае паселішча. У 1757 годзе атрымала каралеўскі прывілей на правядзенне штотыднёвых таргоў па пятніцах і нядзелях і 4 трохдзённых кірмашоў у год: на «святы рускія» — Хрышчэнне, св. Іллю, на 12-ю пятніцу пасля Вялікадня, Узвіжання Св. Крыжа. Мястэчка было невялікае, мела лінейную забудову і размяшчалася ўздоўж дарогі з Мсціслава ў Крычаў. На яго паўночнай ускраіне, бліжэй да Мсціслава, стаяў уніяцкі храм, згаданы ў 1724 годзе. Пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе у складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўвайшло ў склад Мсціслава.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Казіміраў на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»