Мсціслаўскае ваяводства
Мсціслаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
Palatinatus Mscislaviensis | |||
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Мсціслаў | ||
Дата ўтварэння | 1566 | ||
Дата скасавання | 1772 | ||
Насельніцтва | гл. Насельніцтва | ||
Плошча | 22,6 тыс. км² | ||
![]() |
|||
![]() |
|||
Мсціслаўскае ваяводства (1566—1772) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Плошча складала каля 22,6 тыс. км². Сталіцай ваяводства з'яўляўся Мсціслаў. Ваяводства паўстала з Мсціслаўскага княства.
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[1], а колькасць дымаў скарацілася на 69%[2].
На поўначы межавала са Смаленскім ваяводствам і Аршанскім паветам Віцебскага ваяводства, на захадзе і поўдні — з Менскім і Рэчыцкім паветамі Менскага ваяводства, на ўсходзе — з Белгарадскай губерняй Маскоўскага княства. Ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхнага складу (землі сучаснай Магілёўскай вобласці і значная частка Гомельшчыны).
Найбуйнейшыя населенныя пункты: Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімск, Шумячы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ваяводства адыйшло да Расійскай імперыі, дзе было скасавана.
Зноскі
- ↑ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.
- ↑ Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).