Казімір Рыбалтоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Рыбалтоўскі
Нараджэнне 1909
Смерць 24 ліпеня 1943(1943-07-24)

Казімір Рыбалтоўскі (1909 — 24 ліпеня 1943) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і.

Скончыў у 1923 годзе Ніжэйшую духоўную семінарыю ў Наваградку, у 1929 годзе — Брэсцкую гімназію, пасля Пінскую духоўную семінарыю. Зацікавіўся ўніяцкім рухам, удзельнічаў у II, III, IV уніяцкіх канферэнцыях у 1931—33 гадах у Пінску. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1935 годзе. У 1936 годзе прызначаны вікарыем касцёла св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Камень Валожынскага павета. Паводле некаторых звестак, таксама служыў у парафіі Св. Міхала Арханёла ў мястэчку Івянец.

У жніўні-верасні 1941 года пераехаў у Мінск. З ксяндзом Дз. Мальцом наладжваў душпастырскую дзейнасць. Пасля арышту С. Глякоўскага і Дз. Мальца выехаў з Мінска ў Камень. Загінуў падчас карнай аперацыі «Герман» летам 1943 г. у Налібоцкай пушчы. Расстраляны немцамі за душпастырскую дзейнасць, якую здзяйсняў у адносінах да мясцовага насельніцтва і жаўнераў АК.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]