Казімір Уладзіслававіч Рахатка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казімір Уладзіслававіч Рахатка

Нараджэнне 15 верасня 1952(1952-09-15) (69 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Казімір Уладзіслававіч Рахатка (нар. 15 верасня 1952, в. Няцеч Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. Кандыдат эканамічных навук. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (інжынер-механік), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар). Працоўную дзейнасць пачаў падсобным рабочым, размеркавальнікам работ вытворчага аддзела Лідскага аўтарамонтнага завода. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў аўтаслесарам, майстрам цэха зборкі аўтамашын Лідскага аўтарамонтнага завода, інжынерам па тэхніцы бяспекі, галоўным інжынерам саўгаса «Тарнова», дырэктарам саўгаса «М. Мажэйкава», генеральным дырэктарам аграфірмы «Мажэйкава» Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Дырэктар Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Мажэйкава».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання і членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].

Быў намеснікам дэлегата ад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленню кантактаў з Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы. Быў членам Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі