Казімір Шапка Хатольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Шапка Хатольскі
войскі віцебскі[d]
1655 — 1655

Род Хатольскія[d]

Казімір Шапка Хатольскі (? — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Хатольскіх герба «Любіч IV».

Войскі віцебскі ў 1655 годзе.

У 1640 годзе атрымаў прывілей на віцебскае пісарства, аднак кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза адмовіў Хатольскаму па прычыне таго, што прывілей яму на пісарства меў пазнейшую дату, чым у Мікалая Кіселя Дарагініцкага[1]. У 1648 годзе, на элекцыі, быў выбаршчыкам (электарам) Яна II Казіміра Вазы ад Віцебскага ваяводства. Падчас Патопа 1654—1667 гадоў патрапіў у палон і адмовіўся прысягаць рускаму цару Аляксею Міхайлавічу. У 1655 годзе ён падпісаў у Казані грамату сойміка ссыльнага дваранства Віцебскага ваяводства[2].

Зноскі

  1. Галубовіч, В. Намінацыйныя прывілеі на павятовыя земскія пасады з кніг запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага першай паловы 17 ст. як крыніца па гісторыі Беларусі / Віталь Галубовіч // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 5. — С. 147.
  2. A. Sejmiki polskie w Kazaniu: 1655-1663 / napisał A. — Lwów: nakł. autora, 1893. — 29 s.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rodzina: herbarz szlachty polskiej. T. 2, Broniewski-Czekoński / oprac. przez S. Uruskiego; przy współudz. A. A. Kosińskiego; wykończony i uzup. przez A. Włodarskiego. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1905. — [4], 404 s. — S. 246.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]