Віцебскае ваяводства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віцебскае ваяводства
Palatinatus Vitebsciensis
Герб
Coat of Arms of Viciebsk Voivodeship.svg
Сцяг
Banner of Viciebsk Voivodeship.svg
Краіна

Вялікае Княства Літоўскае

Адміністрацыйны цэнтр

Горад Віцебск

Плошча

24 600 км²

Віцебскае ваяводства на карце

Commons-logo.svg Віцебскае ваяводства на Вікісховішчы
Віцебскае ваяводства ў 17 ст. на карце ВКЛ

Віцебскае ваяводства (15031772) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Існавала ў ВКЛ у 16 — 18 ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ахоплівала, верагодна, тэрыторыю Віцебскай зямлі, намеснікі якой з 1503 г. пачынаюць карыстацца тытулам ваяводы. Пытанні пра тое, у якоў ступені гэта суправаджалася пашырэннем іх паўнамоцтваў і ці ўплывала на ўзаемаадносіні ваяводы з іншымі намеснікамі паветаў Віцебскай зямлі (Аболецкім, Аршанскім, магчыма Магілёўскім), а таксама ўладальнікамі Друцкага княства дастаткова не вывучаны. Ваявода ажыцяўляў ваеннае кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, а судовыя функцыі і кантроль за крыніцамі джяржаўных даходаў, верагодна ў межах Віцебскага павета. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія і панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі велікакняжацкаму суду, а адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле вялікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў Віцебскім ваяводстве (як і ў Полацкім), прызначаліся толькі са згоды мясцовай шляхты. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 15651566 віцебскае ваяводства складалася з Віцебскага і Аршанскага паветаў, уведзены павятовыя соймікі і іерархія службовых пасад паводле польскага ўзору: кашталян, падкаморы, суддзя земскі з падсудкам і пісарам і інш. Была ўстаноўлена харугва Віцебскага ваяводства — зялёнага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання апалчэннем шляхецкага ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага павета, з 1569 засядаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Намеснікам яго быў падваявода. Першым ваяводай віцебскім быў Ю. Глябовіч.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]