Каламіцкі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каламіцкі заліў
Каламіцкі заліў (Крым)
Каламіцкі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каламіцкі заліў (укр.: Каламітська затока) — заліў у паўночнай частцы Чорнага мора ля берагоў Крыма[1].

Удаецца на 13 км у Крымскі паўвостраў паміж мысамі Еўпатарыйскім (на поўначы) і Лукул (на поўдні). Шырыня каля ўваходу 41 км. Глыбіня ад 5—10 м да 20—30 м. У заліў упадаюць рэкі Альма і Булганак-Заходні. Паўднёвыя берагі заліва абразійныя, гліністыя, паўночныя — акумулятыўныя, пясчаныя. Дно ў прыбярэжнай частцы ўкрыта кварцава-ракушачнікавым пяском з абломкамі ракавін, якія ўтвараюць два паралельныя з берагам падводныя валы (Еўпатарыйскія банкі). На глыбіні звыш 20 м пашыраны мулы.

Тэмпература вады ўлетку 22…24 °C, узімку 0,6…0,7 °C. Салёнасць вады 18 ‰. З прамысловых рыб водзяцца хамса, стаўрыды.

Узбярэжжа Каламіцкага заліва — раён рэкрэацыі. У яго паўночнай частцы горад і курорт Еўпаторыя.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Амброз Ю. О. Каламітська затока // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. — Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1990. — Том 2: З—О. — С. 89. — 480 с.: іл.— (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-012-8 (т. 2). (укр.)