Перайсці да зместу

Калаплака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калаплака

Caloplaca citrina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caloplaca Th. Fr., 1871

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14035
NCBI  111586
EOL  16538
MB  749

Калапла́ка (Caloplaca) — род накіпных лішайнікаў сямейства целасхіставых (Teloschistaceae).

Талом тонкі ў выглядзе скарынкі, рэдка патоўшчаны, ад гладкага да злёгку бародаўчатага, шэры, цёмна-шэры, аліўкавы, часам з зеленаватым адценнем, матавы або радзей бліскучы. Радзей талом арэалаваны, з нераўнамерна бародаўчатай паверхняй. На паверхні талома часам утвараюцца сарэдыі. Стрыжань белы. Пладовыя целы (апатэцыі) круглаватыя, сядячыя, разнастайнай афарбоўкі — светла-жоўтыя, аранжавыя і ржава-чырвоныя. Сумкі з 8 спорамі, радзей 12-16. Споры ад эліпсоідных да шырокаавальных, ад кароткіх да больш-менш падоўжаных, 2‑клетачныя, бясколерныя, біпалярныя; спелыя споры 4‑клетачныя. Талом з жоўта-аранжавымі або ржава-чырвонымі пігментамі.

Змяшчае лішайнікавыя кіслоты: эмадзін і парыецін.

У свеце род налічвае каля 300 відаў, шырока распаўсюджаных па ўсім свеце, сягаючы ад Антарктыды[1] да высокіх шырот Арктыкі[2]. Яго знаходзілі ў паўночных шыротах Паўночнай Амерыкі і Расіі. Толькі на Брытанскіх астравах сустракаецца каля 30 відаў[3]. Асабліва багата прадстаўнікоў роду ў арыдных і міжземнаморскіх рэгіёнах. У 2007 годзе быў адкрыты новы від гэтага роду — Caloplaca obamae, названы ў гонар прэзідэнта ЗША Барака Абамы[4]. На Беларусі пашыраныя калаплака васковая (Caloplaca cerina), калаплака вогненная (Caloplaca pyracea) і інш.

Лішайнікі сустракаюцца на камяністым субстраце, кары дрэў, драўніне, імхах, раслінных рэштках і на глебе. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной. Індыкатарныя расліны.

  1. M. Olecha and U. Søchtinga (1993) Four New Species of Caloplaca from Antarctica. The Lichenologist 25, 261—269
  2. U. SøChtinga and M. Olecha (1995) The Lichen Genus Caloplaca in Polar Regions. The Lichenologist 27, 463—471
  3. Dobson, F.S. (2000) Lichens, an illustrated guide to the British and Irish species. 4th edition. Richmond publishing Co., Slough, England
  4. New Species Of Lichen Named After President Barack Obama
  • Калаплака // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.