Калокер
Выгляд
Калокер | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць |
334 |
Кало́кер (грэч. Καλόκαιρος, лац.: Calocaerus; поўная форма імя невядомая) — рымскі ўзурпатар у 333—334 гадах у часы кіравання імператара Канстанціна I Вялікага.
Калокер, знаходзячыся на пасадзе «magister pecoris camelorum» (начальніка статкаў вярблюдаў), падняў паўстанне на Кіпры і абвясціў сябе імператарам. У 334 годзе атрады ўзурпатара былі разбіты войскамі сваяка Канстанціна I Далмацыя Цэнзара, а самога Калокера ўзялі ў палон. Яго разам з саўдзельнікамі катавалі, а затым пакаралі смерцю ў кілікійскім горадзе Тарсе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 41. 10-11.
- DiMaio, Michael. «Calocaerus (333/334 A.D.)». De Imperatoribus Romanis.