Канстанцін I Вялікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
'Флавій Валерый Аўрэлій Канстанцін'
Flavius Valerius Aurelius Constantinus
Флавій Валерый Аўрэлій Канстанцін
Рымскі імператар
306 — 337
Папярэднік: Канстанцый Хлор і Галерый
Пераемнік: Канстанцый II, Канстант і Канстанцін II
 
Нараджэнне: 27 лютага 272(0272-02-27)
Наіс, Мезія
Смерць: 22 мая 337(0337-05-22) (65 гадоў)
Нікамедыя
Бацька: Канстанцый I Хлор
Маці: Алена
Жонка: Мінервіна, Фаўста
Дзеці: Канстанціна, Алена, Крысп, Канстанцін II, Канстанцый II, Канстант.

Канстанцін I Вялікі, Фла́вій Вале́рый Аўрэ́лій Канстанці́н (лац.: Flavius Valerius Aurelius Constantinus; 274, Нес (цяпер Ніш у Сербіі) — 22 мая 337, каля Нікамедыі ў Малой Азіі), імператар рымскі, заснавальнік Канстанцінопаля, прылічаны праваслаўнай царквой да святых — святы роўнаапостальны.

Сын імператара Канстанцыя Хлора ад першага шлюбу з Еленай, дачкой карчмара. Пасля смерці бацькі, у Брытаніі (306), Канстанцін быў абвешчаны войскам імператарам. Паспяхова ваяваў з варварскімі плямёнамі ў Германіі і Галіі. У 312 пасля разгрому войскаў імператара-узурпатара Максенцыя, Канстанцін уступіў у Рым і стаў валадаром заходняй часткі Рымскай імперыі. У памяць гэтай перамогі ў Рыме была ўзведзеная трыумфальная арка, якая захавалася дагэтуль. У 324 Канстанцін разбіў у некалькіх бітвах легіёны Ліцынія, валадара Усходу імперыі, і стаў адзінаўладным імператарам усёй Рымскай дзяржавы. Хрысціянства Канстанцін зрабіў пануючай у імперыі рэлігіяй. Пад яго кіраўніцтвам быў арганізаваны і праведзены хрысціянскай Царквой 1-ы Сусветны сабор. У 330 Канстанцін перанёс сталіцу дзяржавы ў Новы Рым, пабудаваны на беразе Басфора і ў потым названы Канстанцінопалем. Рэарганізаваў дзяржаўны лад, правёў фінансавую і падатковую рэформы. Падушыў мяцеж Калокера на Кіпры і паўстанне яўрэяў. Змагаўся з ерасямі данатыстаў і арыянаў. Быў жанаты на Фаўсце, дачцэ імператара Максіміана Геркулія, і меў ад яе трох сыноў і трох дачок. Старэйшага, пазашлюбнага сына нарадзіла яму простая нязнатная жанчына Мінервіна. Перад смерцю Канстанцін ахрысціўся. Быў пахаваны ў магільні канстанцінопальскага храма Святых Апосталаў; магіла Канстанціна Вялікага і сам храм не захаваліся да нашых дзён. У Візантыйскай імперыі Канстанцін лічыўся ўзорным імператарам; у якасці рытарычнай хвалы візантыйцы звалі сваіх васілеўсаў — «новы Канстанцін».

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная дата нараджэння Канстанціна не вядома, прыкладна паміж 271 і 274 гг., у рымскім горадзе Нес (сённяшні г. Ніш), у правінцыі Верхняя Мезія (Moesia Superior). Яго бацькам быў Канстанцый Хлор, тады рымскі афіцэр высокага рангу, а маці Алена, жанчына сціплага паходжання, дачка карчмара.

У 293 г. адбыўся імператарскі калегіум, на якім імператар Дыяклетыян абвясціў новую сістэму ўпраўлення імперыяй, паводле якой імперыяй павінна было правіць два імператара (аўгусты) і іх галоўныя памочнікі (цэзары), якія ў дальнейшым павінны былі стаць імператарамі. Сваім памочнікам Дыяклетыян абвясціў Максіміяна, цэзарамі былі выбраны Галерый і Канстанцый, адпаведна. Праз некаторы час Канстанцый адправіўся на Захад бараніць межы імперыі ад пастаянных нападаў варвараў, а сын Канстанцін быў адпраўлены на Усход, у палац Дыяклетыяна. Магчыма Канстанцін служыў залогам, ад непажаданных дзеянняў бацькі, а магчыма імператар імкнуўся навучыць будучага прыстоланаследніка адміністрацыйным і ваеным справам.

Абвяшчэнне імператарам[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).
Папярэднік:
Канстанцый Хлор
і Галерый
Рымскі імператар
306337
Пераемнік:
Канстанцый II,
Канстант
і Канстанцін II

Шаблон:Рымскія консулы 306—336 гадоў