Перайсці да зместу

Калона Святога Яна з Дуклі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Калона Святога Яна з Дуклі
49°50′22″ пн. ш. 24°02′03″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання 1736
Дата пабудовы 1736 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калона Святога Яна з Дуклі — барочная калона ў Львове, пастаўленая ў 1736 годзе на Саборнай плошчы каля бернардзінскага кляштара на сродкі ваяводы Севярына Міхала Жавускага. Прысвечана Святому Яну з Дуклі (14141484) — манаху-бернардзінцу, які з 1460-х гадоў жыў у Львове і пахаваны ў кляштары. Лічыцца заступнікам Польшчы і Літвы, каталіцкім заступнікам Львова. Паводле легенды, Ян з Дукля абараніў Львоў у час аблогі  (укр.) войскамі Багдана Хмяльніцкага і татараў у 1648 годзе. Ян з Дуклі таксама быў фамільным заступнікам шляхецкага роду Жавускіх[1].

Помнік з вышыні

Калону ўстанавілі ў 1736 годзе каля кляштара бернардзінцаў, які быў аддзелены ад астатняга горада ўласнымі фартыфікацыямі[en]. У насценных размалёўках касцёла (цяпер царква Святога Андрэя) таксама фігуруюць сюжэты пра Святога Яна з Дуклі. Наконт аўтарства скульптуры мастацтвазнаўцы маюць розныя версія. Паводле Збігнева Горнунга  (руск.) (19031981), аўтарам быў скульптар Томас Гутэр[uk] з Ярослава. Тадэвуш Манькоўскі[uk] (18781956) аўтарам фігуры лічыў Фабіяна Фесінгера[uk], архітэктурнага рашэння калоны — Конрада Котшэнрайтэра[uk]. Вядома, што калону рэстаўравалі ў 1823, 1861, 1874 гадах. У міжваенны перыяд польская абшчына горада планавала ўсталяваць побач помнік генералу Развадоўскаму, аднак ініцыятыву рэалізаваць не ўдалося[1].

З 1946 года Саборная плошча называлася плошчай Уз’яднання, тут планавалася паставіць адпаведны помнік[2]. У 1950 годзе фігуру святога на калоне замянілі вазай, якая стаіць дагэтуль. Падобная, меншая статуя святога размешчана на калодзежы ў двары кляштара[1].

На працягу 20102011 года за сродкі горада адбылася апошняя на сёння рэстаўрацыя калоны. Акрамя кансервацыі, ін’ектавання расколін і нязначных дапаўненняў страчаных элементаў, у яе межах прадугледжвалася стварэнне копіі страчанай фігуры святога, што, аднак, не было рэалізавана[1].

Ваза

Выканана ў выглядзе дэкаратыўнай калоны з кампазітнай капітэллю, пастаўленай на двух’ярусным ступеньчатым пастаменце, завершана яшчэ адной капітэллю, увянчанай вазай (раней — скульптурай святога). Вазамі таксама акцэнтаваны вуглы пастамента[3].

Зноскі

  1. а б в г ПЛ. СОБОРНА — КОЛОНА СВ. ЯНА З ДУКЛІ
  2. Мельник І., Масик Р. Пам’ятники та меморіальні таблиці міста Львова. — Львів: Апріорі, 2012
  3. Памятная колонна, 1736 г. Архівавана 24 чэрвеня 2021.