Калус
У біятэхналогіі калусам завуць недыферэнцыяваныя клеткі, якія з'яўляюцца татыпатэнтнымі і здольнымі таму даць пачатак цэлай расліне. З'яўляюцца аб'ектам генетычнай інжынерыі. У біялогіі раслін калусам завуць таксама клеткі, якія ўтвараюцца на ранавай паверхні расліны ў выглядзе акаркавенелай тканкі, якая ўзнікае ў выніку дзялення памежных з ранай клетак[1].
Калусная тканка спрыяе зарастанню ран, зрастанню прышчэпак і г.д.
Адкрыццё цытакінінаў
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні праводзіліся на вырошчванні калуса, які ўтварыўся з ізаляванай тканкі стрыжня сцябла тытуню на пажыўным асяроддзі (Ф. Скуг і К. Мілер). Было паказана, што клеткі калуса ў стэрыльнай культуры праз пэўны час спыняюць дзяленне. Дзяленне клетак аднаўляла рэчыва кінетын, не знойдзенае ў раслінах. Аднак у раслінах былі знойдзены блізкія хімічныя злучэнні — цытакініны.
Зноскі
- ↑ Што такое культура тканіны раслін? (англ.) (Праверана 22 лютага 2009)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ляпустина Е.В. Каллусные культуры. Каллус кукурузы.
- Мерыстэмныя і калусныя культуры Архівавана 29 чэрвеня 2008. (англ.) (Праверана 22 лютага 2009)