Тытунь, табак[3] (Nicotiana) — род раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae). Вядома каля 40 відаў. Падраздзяляецца на тры падроды: Tabacum, Rustica (махорка) і Petunioides.
Да 1600 года ў амерыканскіх калоніях Іспаніі з’явіліся камерцыйныя плантацыі тытуню. У 1612 годзе Джон Ролф сабраў першы яго ўраджай у англійскай калоніі Джэймстаун (Віргінія). Меней, чым праз 10 гадоў тытунь стаў адным з галоўных артыкулаў віргінскага экспарту і нават выкарыстоўваўся каланістамі ў якасці своеасаблівай валюты пры менавым гандлі.