Калыванскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калыванскі хрыбет
руск. Колыванский хребет
Калыванскі хрыбет: Вялікая гара ў наваколлях сяла Савушка. Алтайскі оптыка-лазерны цэнтр
Калыванскі хрыбет: Вялікая гара ў наваколлях сяла Савушка. Алтайскі оптыка-лазерны цэнтр
Краіна
РэгіёнАлтайскі край
Горная сістэмаАлтайскія горы 
Даўжыня100 км
Найвышэйшая вяршыняСінюха 
Вышыня1206 м 
Калыванскі хрыбет (Расія)
Калыванскі хрыбет
Калыванскі хрыбет (Алтайскі край)
Калыванскі хрыбет

Калыванскі хрыбет (руск.: Колыванский хребет) — горны хрыбет на паўночным захадзе Алтайскіх гор, у Алтайскім краі Расіі. Багаты на карысныя выкапні, якія пачаў распрацоўваць А. Дзямідаў у XVII стагоддзі ў Змяінагорску і Калывані.

Масіў Калыванскага хрыбта — нізкагорны хрыбет (ад 600 да 800 м) у межах Перадалтайскай раўніны з вяршынямі вышэй за тысячу метраў: Раўнюха (1110 м), Паўночны Камень (1002 м) і найвышэйшы пункт — гара Сінюха. Размешчаны на тэрыторыі Змяінагорскага, Кур’інскага і Краснашчокаўскага раёнаў Алтайскага края. Даўжыня хрыбта каля 100 км. Хрыбет служыць водападзелам для рэк Алей і Чарыш.