Калядная гісторыя (фільм, 2007)
Калядная гісторыя![]() | |
---|---|
фінск.: Joulutarina[1] | |
Жанры | фэнтэзійны фільм, калядны фільм[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Мастак-пастаноўшчык | Okku Rahikainen[d][4] |
Кінакампанія | Snapper Films[d][4] |
Працягласць | 82 хв.[4] |
Бюджэт | 2 500 000 €[4] |
Краіна | |
Мова | фінская мова |
Год | 16 лістапада 2007[1] |
IMDb | ID 0772176 |
«Каля́дная гісто́рыя» (фінск.: Joulutarina) ― фінскі мастацкі фільм 2007 года. Сюжэт фільма распавядае пра паходжанне святога Мікалая — Санта-Клауса.[7] Фінская прэм’ера адбылася 16 лістапада 2007 года.
«Калядная гісторыя» стала самым папулярным фільмам у Фінляндыі ў 2007 годзе.[8]
На беларускую мову фільм агучаны студыяй Gavarun.by у 2023 годзе.[9]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Шмат гадоў таму ў Лапландыі хлопчык па імені Нікалас застаўся сіратой, калі яго сям’я пад самыя Каляды загінула праваліўшыся пад лёд. Жыхары вёскі збіраюцца, каб вырашыць яго будучыню, і, паколькі жыццё ў Арктыцы цяжкае, вырашана, што, паколькі ні адна сям’я не можа клапаціцца пра яго пастаянна, яны будуць выхоўваць яго разам. Прычым кожная сям’я бярэ яго на адзін год, пачынаючы з Каляд, а потым ён пераходзіць у наступную сям’ю. Удзячны, Нікалас пачынае выразаць з дрэва цацкі ў якасці падарункаў, якія на кожныя Каляды ён пакідае сям’і, якая клапацілася пра яго. З таго часу гэта стала традыцыяй, і Мікалай ніколі не забывае дзяцей тых сем’яў, якія прымалі яго кожны год.
Калі ў вёсцы здарылася эпідэмія, і ні адна з сем’яў не можа дазволіць сабе ўзяць яго да сябе на наступны год, яго бярэ да сябе сварлівы пустэльнік Іісакі ў якасці вучня цесляра. Іісакі старанна з ім працуе. Нікалас разумны і хутка вучыцца, і Іісакі паступова пачынае любіць Нікаласа як уласнага сына. З кожным годам Нікалас пачынае ўсё больш і больш прасякацца духам Каляд, і гэта становіцца яго жыццём, а калі ён старэе, ён становіцца фігурай, вядомай як Санта-Клаўс.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2008 — Міжнародны фестываль маладога кіно «Кастэлінарыя»
- Прэмія MiniCastellinaria — Юха Вуоліёкі (рэжысёр)
- 2008 — Прэмія «Юсі»
- Найлепшая аператарская работа
- Прыз глядацкіх сімпатый
- 2008 — Кінафестываль у Сарасоце
- Прыз глядацкіх сімпатый
- 2009 — Кінафестываль «KIDS FIRST!»
- Найлепшы сямейны фільм
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Elonet — 2006. Праверана 6 лютага 2022.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/swiety-mikolaj-2007 Праверана 7 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0772176/ Праверана 7 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё Elonet — 2006. Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=147931.html Праверана 7 мая 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film931161.html Праверана 7 мая 2016.
- ↑ Christmas Story, Joulutarina, Finland - Story of how Santa Claus came to be Santa . Travel Explorations (16 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2018. Праверана 4 лютага 2018.
- ↑ Joulutarina vuoden katsotuin kotimainen elokuva . mtv3.fi. MTV3 (27 снежня 2007). Праверана 27.12.2007.
- ↑ Калядная гісторыя(нявызн.). Праверана 9 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Joulutarina на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільм «Калядная гісторыя»