Gavarun.by

З пляцоўкі Вікіпедыя
Gavarun.by
Краіна
Тып арганізацыі студыя дубляжу[d]
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўнікі
Адам Трыпутнік
Таша Мурзэнштольц
Заснаванне
Дата заснавання 2017[1]
gavarun.by(бел.) 

Gavarun.by — незалежны праект, cтудыя дыктарскага агучвання па-беларуску сусветнага кіно. Існуе з 2017 года, агучана 20 поўнаметражных стужак, больш як 40 кароткаметражных.

Складаецца з каманды з перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысёра. Забяспечвае тэхнічны ўзровень запісу, дасканалае вымаўленне і эмацыянальную падачу персанажаў, дакладнасць і мастацкі ўзровень перакладу. Фільмы з аўтарскім агучваннем можна паглядзець на легальных анлайн-кінатэатрах. Агучвае фільмы ад фэнтэзі і фантастыкі да жахаў і арт-хауса.

Ідэяй праекта з’яўляецца папулярызацыя і развіццё беларускай мовы, таму што кіно з’яўляецца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай масавай поп-культуры.

Мае ўласныя творы (анімацыйныя, песні, аўдыякнігі).

Агучаныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Мультфільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзікая курачка Лісцінка

Мультсерыялы[правіць | правіць зыходнік]

  • Пэтсан і Фіндус
  • Маленькае каралеўства Бэна і Холі
  • Хамф
  • Доўгія, доўгія вакацыі
  • Пакаё
  • К’ю Клыпа 5
  • Паляўнічыя на цмокаў
  • Хайдзі, дзяўчынка Альпаў
  • Папірус
  • Любімчыкі

і іншыя

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]